Знайсці
21.09.2023 / 17:516РусŁacБел

Прадпрымальніку прызначылі пяць гадоў калоніі за данат 20 даляраў

Мінскі гарадскі суд асудзіў да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Паўла Харытонава. Такі прысуд вынесла Жанна Брысіна яшчэ 23 студзеня 2023 года, але пра вынік суда праваабаронцам стала вядома толькі цяпер, піша «Вясна».

Павел Харытонаў

Як расказаў «Вясне» былы сукамернік Паўла, яго асудзілі за адзін данат у памеры 20 даляраў у нейкую ініцыятыву, якую пасля прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Ахвяраванне на дапамогу, меркавана, пацярпелым ад рэпрэсій было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятыва не была яшчэ прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Усяго па справе адбылося восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы — з лістапада па студзень. 

«Усе сукамернікі, у тым ліку палітзняволены адвакат Аляксандр Данілевіч, казалі Паўлу, што яго абвінавачанні разваляцца і ён пойдзе дадому. Таму што тая арганізацыя, у якую ён зрабіў данат, не была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» на момант пералічэння грошай», — узгадвае вязень СІЗА.

Пад вартай Павел утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага.

«Сам ён вельмі інтэлігентны. У СІЗА займаўся спортам і добра маляваў. Ён быў у камеры самы моцны ў гульні ў шахматы — у яго вельмі развіта інтэлектуальнае мысленне. Наогул ён добры і забяспечаны чалавек, як і астатнія палітзняволеныя. Усім дапамагаў — класны хлопец!

На суд ён пайшоў у вельмі добрым касцюме і скураных лакіраваных чаравіках. Мы яго адпраўлялі і казалі, што пасля суда ён пойдзе дахаты, таму ён грунтоўна сабраўся. Але пасля пасяджэння ён вярнуўся — мы ўсе вельмі здзівіліся. Аказалася, што пракурор проста на судзе папрасіў перакваліфікаваць яго артыкул.

Павел, канешне, вельмі моцна засмуціўся, таму што ў яго дома дзеці… Ён дазнаваўся ў СІЗА, колькі за данаты даюць. Аднаму, хто скінуў 30 даляраў, прызначылі шэсць гадоў калоніі. Павел тады смяяўся і казаў, што добра, што 50 даляраў не заданаціў, бо былі такія думкі». 

28 красавіка Вярхоўны суд пакінуў прысуд Паўла ў пяць гадоў калоніі ў сіле. Палітвязня этапавалі ў калонію. Ягонае актуальнае месцазнаходжанне высвятляецца.

Чытайце таксама:

«Гэта мой адказ гэтаму ўсяму». Беларуска ў калоніі навучылася працаваць на рэдкай швейнай машынцы, а цяпер шые на такой натаўскія балаклавы

Журналіста Сяргея Гардзіевіча, затрыманага пры вяртанні з Польшчы, арыштавалі на 15 сутак 

На мяжы затрымалі прадпрымальніка, які вяртаўся з Польшчы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Не люблю невероятных/адказаць/сачыць
21.09.2023
Цыркач,задаўбала запісваць.

Я шчэ не забыўся мента і суддзю якія мяне судзілі і за патлы 20 гадоў таму цягалі. 
22.09.2023
Сука, пяць год за 20 баксаў - гэта гамон!!!! Пэна ў Іране такога няма. Гэта гамон!
1
Максим Дизайнер/адказаць/сачыць
22.09.2023
"...Як і астатнія палітзняволеныя". Ой, не п...е
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031