Знайсці
21.09.2023 / 12:439РусŁacБел

У самым пачатку навучальнага года з Ліцэя БДУ звольнілася дырэктарка

У пачатку навучальнага года Ліцэй БДУ застаўся без дырэктара. Тэлеграм-канал навучальнай установы паведаміў, што Ганна Чубарава пакідае сваю пасаду. Прычыны не называюцца.

«Цяпер Ганна Сяргееўна пакідае сваю пасаду дырэктара ліцэя», — гаворыцца ў пасце, апублікаваным 21 верасня ў тэлеграм-канале Ліцэя БДУ.

Таксама там — словы падзякі «за прафесіяналізм у якасці настаўніка, адміністратара і дырэктара».

З якой нагоды дырэктар навучальнай установы пакінула пасаду ў верасні — самым пачатку навучальнага года, — не паведамляецца.

Хто ўзначаліць Ліцэй БДУ, таксама пакуль невядома.

Ганна Чубарава ў цэнтры. Фота: Ліцэй БДУ

Ганна Чубарава стала дырэктарам Ліцэя БДУ ў жніўні 2021 года. З адукацыі яна біяхімік, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Абараніла кандыдацкую дысертацыю.

Пасля сканчэння аспірантуры прыйшла на працу ў Ліцэй БДУ. Спачатку выкладала біялогію. Пасля абароны дысертацыі стала загадчыцай кафедры прыродазнаўчых навук. Чатыры гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

Папярэдні дырэктар Ігар Варакса кіраваў Ліцэем менш за два гады. «Ліцэй не змог бы надалей існаваць на выспе, адрэзаны ад усёй астатняй сістэмы адукацыі. У сваю чаргу, мне не хацелася б бачыць на ўласныя вочы заняпад той справы, у якую я ўкладаў душу. А яшчэ не хацелася нішчыць сваімі ж рукамі тое, што ствараў падчас папярэдняй працы ў Ліцэі. Таму трэба было адыходзіць», — тлумачыў сваё звальненне «Нашай Ніве» папярэднік Чубаравай.

Чытайце таксама:

«Мікалай Лукашэнка браў удзел у конкурсе, але ніколі не вучыўся». Вялікая гутарка з былым дырэктарам Ліцэя БДУ Ігарам Вараксам

«Усе падзеленыя на розныя ступені лаяльнасці». Нелаяльных супрацоўнікаў Ліцэя БДУ падзялілі на тры розныя спісы

Плануюцца масавыя звальненні ў Ліцэі БДУ? Што вядома

Ліцэй БДУ і КДБ ладзяць сумесны конкурс. У тым ліку пра Фелікса Дзяржынскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ужо писали/адказаць/
21.09.2023
Писали же, что увольняют с  кафедры естествознания, ну и вот.
0
Карэктар метадычак/адказаць/
22.09.2023
Ignorance is bliss, Гость, першы раз сутыкаецеся з фемінітывамі? Навошта тут вашы прыклады на расейскай? Немцаў з французамі таксама будзеце вучыць, як правільна, бо "в вашем языке так не говорят"?
0
Им на /адказаць/
22.09.2023
Голову навали они скажут шапка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера