Знайсці
22.09.2023 / 22:11РусŁacБел

Аказваецца, AirPods здольныя ацалець нават у страўнікавым соку. Гэта выпадкова высветліла адна з карыстальніц

Амерыканка Мо Кэнэдзі даведалася, што бесправадныя навушнікі ад Apple працуюць нават пасля знаходжання ў страўнікавым соку. Але праверыла яна гэта на сабе і зусім не наўмысна. Пра гэту гісторыю 18 верасня напісаў партал AppleInsider.

Мо Кэнэдзі пасля аперацыі па выманні навушніка AirPods з яе страўніка. Фота: Moe Kennedy

Яшчэ летам дзяўчына аднойчы ўначы выявіла, што яе правы навушнік AirPods Pro кудысьці знік. Кэнэдзі адразу ж усвядоміла, што магла выпадкова яго праглынуць падчас сну, і паспрабавала вырваць навушнік назад, але беcпаспяхова.

У выніку дзяўчына разам са сваёй мамай адправіліся да лекара.

«Калі Кэнэдзі прыехала, ёй прыйшлося тлумачыць лекарам усю сітуацыю, а яны ў сваю чаргу былі здзіўленыя, што слухаўка ўсё яшчэ працуе ў дзяўчыны ў страўніку. Тамаграфія выявіла дакладнае месца знаходжання прылады, і дзяўчыну адразу адправілі на эндаскапію, бо лекары асцерагаліся негатыўных наступстваў», — распавёў партал AppleInsider са спасылкай на словы Мо Кэнэдзі.

Сама аперацыя прайшла паспяхова і дзяўчына атрымала свой навушнік назад. Кэнэдзі пажартавала, што на 100% раіць усім набыць AirPods Pro, але пры гэтым на 1000% не рэкамендуе іх есці, «хоць тым самым і атрымалася выявіць устойлівасць гэтых навушнікаў да страўнікавай кіслаты».

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі ў Беларусі будзе каштаваць новы айфон

Ці выклікаюць Airpods страту слыху? Адказвае спецыяліст

Як надзейна выдаліць фота з iPhone і iCloud — падрабязны гайд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера