Знайсці
22.09.2023 / 20:038РусŁacБел

У Вялікабрытаніі некалькі чалавек заразіліся невылечнай інфекцыяй. Адна з крыніц заражэння — Беларусь

Нацыянальнае агенцтва аховы здароўя Вялікабрытаніі выявіла першыя выпадкі перадачы бруцэлёзу ад сабак да людзей, чаго раней у краіне ніколі не назіралася. У справе, як выявілася, замяшаная і Беларусь, а лекаў ад хваробы не існуе.

Бактэрыяльная інфекцыя Brucella, якая звычайна назіраецца ў жывёл і выклікае ў іх бясплоддзе. Фота: BSIP / Contributor Getty Images

Адразу некалькі заходніх СМІ са спасылкай на Нацыянальнае агенцтва аховы здароўя Вялікабрытаніі днямі паведамілі аб першых вядомых у краіне выпадках распаўсюджвання сярод людзей новага штаму бактэрыяльнага захворвання Brucella canis, якое звычайна назіраецца ў сабак з Усходняй Еўропы. Ад яго няма лекаў, і яно выклікае ў жывёл бясплоддзе.

Як, напрыклад, піша выданне Liverpool Echo, самы першы вядомы выпадак хваробы ў краіне адбыўся з брытанкай Вэндзі Хаэс, жыхаркай горада Сток-ан-Трэнт, што непадалёк ад Ліверпуля.

Вэндзі Хаэс яшчэ вясной 2022 года ўзяла да сябе сабаку-ратавальніка па мянушцы Муша (адна з відаў нямецкай аўчаркі), якая была ўвезена ў Вялікабрытанію з Беларусі праз дапамогу спецыяльнай супольнасці па выратаванні жывёл у краінах Усходняй Еўропы. Пасля гэтага адразу сталі адбывацца «жудасныя рэчы».

«Муша была цяжарная, і ўжо на трэці дзень яе з'яўлення ў маім доме з ёй пачалі адбывацца па-сапраўднаму жудасныя рэчы. У яе раптам пачаліся выкідышы. Яна літаральна хадзіла па ўсім доме, разносячы шмат крыві і целы сваіх двух шчанят, якіх я не здолела выратаваць. Менавіта тады я, магчыма, і падхапіла невядомую хваробу, хаця першапачаткова думала, што гэта шаленства», — распавяла Хаэс.

Вэндзі Хаэс і сабака з Беларусі па мянушцы Муша. Фота: Wendy Hayes / SWNS

Пасля гэтага, як расказала жанчына, яна трапіла ў бальніцу з высокай тэмпературай, дрыжыкамі, моцнымі курчамі і галаўным болем, а таксама болямі ў спіне і нізкім артэрыяльным ціскам.

Хаэс на некалькі дзён адправілі на каранцін, а ўсіх яе сабак, уключаючы Мушу, усыпілі.

«Усіх пяцёх сабак усыпілі, і жыццё як быццам сышло з майго дома. Яны былі ні ў чым не вінаватыя, у адрозненне ад урада, які надаў недастаткова ўвагі санітарнаму кантролю на мяжы», — паскардзілася жанчына.

Вэндзі Хаэс і яе гадаванцы яшчэ да інцыдэнту з Мушай. Фота: Wendy Hayes / SWNS

З тых самых часоў падобныя выпадкі заражэння сярод людзей і сабак сталі з'яўляцца часцей. 

Як адзначыла агенцтву Telegraph галоўная ветэрынарная спецыялістка Вялікабрытаніі, доктарка Крысцін Мідлміс, у краіне выявілі яшчэ некалькі заражаных новым штамам людзей і амаль сотню (91 выпадак) заражаных сабак толькі за гэты год. 

«Хвароба цяпер распаўсюджваецца праз брытанскія гадавальнікі і ўпершыню сустракаецца пераважна ў брытанскіх сабак, частка з якіх магла раней уступіць у палавую сувязь з завезенымі з іншых краін сабакамі. 

Заражаных людзей мала, сімптомы і заразнасць сярод людзей нізкія, аднак уся гэтая сітуацыя для нас новая. Факты перадачы інфекцыі паміж людзьмі не былі зафіксаваныя», — падзялілася доктарка Крысцін Мідлміс.

Што такое ўвогуле Brucella canis (бруцэлёз) і якая з ім сітуацыя ў Беларусі і свеце?

Brucella canis, ці проста бруцэлёз — гэта вострае невылечнае і хранічнае захворванне, якое ў залежнасці ад разнавіднасці бактэрыі можа сустракацца ў розных жывёл і нават людзей.

Слова canis у назве бактэрыі азначае, што гэтая разнавіднасць паражае сабак. Існуюць таксама і Brucella ovis (у бараноў), Brucella suis (у свіней), Brucella ceti (у кітоў) і многія іншыя.

Хвароба ў людзей звычайна працякае без сур'ёзных наступстваў, аднак могуць узнікнуць праблемы з сэрцам, крывёй, цэласнасцю касцей і тканак галаўнога мозга. Але ў выпадку жывёл гэтая хвароба прыводзіць да выкідышаў, бясплоддзя, а часам і смерці.

Бруцэлёз звычайна распаўсюджаны там, дзе прымяняюцца недастатковыя і неэфектыўныя меры ветэрынарнага кантролю. Як піша заапартал 1vet.by, у Беларусі не выкарыстоўваюць спецыфічныя меры прафілактыкі бруцэлёзу (ужыванне жывых вакцын з іншых штамаў захворвання), што азначае гарантаваны забой любой хворай жывёліны.

У свеце ў сярэднім штогод адбываецца ад 500 тысяч заражэнняў бруцэлёзам сярод людзей. Мінімальная колькасць прыпадае на развітыя краіны Еўропы і ЗША.

Чытайце таксама:

У вёсцы пад Гроднам знайшлі зялёнае кацяня. І гэта яго натуральны колер

Хлопец паехаў па размеркаванні ў Брэст і ў шоку ад жылля для маладых спецыялістаў

Чарвякі пад скурай як у фільмах жахаў. Навуковец тлумачыць, што такое дырафілярыёз, які распаўсюджваецца на Гомельшчыне

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
Сатурн/адказаць/
23.09.2023
Пусть бруцелез лютует в Беларуси — города кишат расплодившимися бездомными собаками
0
Бульба /адказаць/
23.09.2023
Сатурн, згодны. Занадта шмат іх развялося. Трэба ўводзіць падатак на сабак, каб за гэтыя будаваць прыюты для бяздомных. Толькі не ў гэтай краіне...
25.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829