Знайсці
20.09.2023 / 17:5710РусŁacБел

«Няма ніводнай хартыі ААН, якую б Лукашэнка не парушыў». Святлана Ціханоўская звярнулася да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый

Святлана Ціханоўская, якая цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку на сесіі Генасамблеі ААН, звярнулася да прадстаўнікоў арганізацыі ад імя беларусаў.

Скрыншот з відэа

«Я прашу Арганізацыю Аб'яднаных Нацый захаваць Беларусь у ліку прыярытэтаў і выкарыстоўваць усе наяўныя сродкі, каб дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных.

Я заклікаю суды ААН пачаць разбор супраць рэжыму ў Мінску. Таксама заклікаю Раду Бяспекі ААН уключыць у парадак дня Беларусь, каб абмеркаваць пытанне аб размяшчэнні ядзернай зброі і прамой пагрозе нашай незалежнасці.

Беларусь мае патрэбу ў вашай неадкладнай увазе і дзеянні. Гэта лёсавызначальны момант у гісторыі, і я прашу сусветную супольнасць падтрымаць нас у барацьбе за само існаванне нашай краіны і народа», — падкрэсліла Ціханоўская.

Таксама яна адзначыла, што беларуская дзяржава не выконвае сваіх абавязкаў перад грамадзянамі, а Лукашэнка не прадстаўляе беларускі народ, таму ён і яго памагатыя павінны быць выключаныя з форумаў ААН.

Акрамя таго, сёння Святлана Ціханоўская абмеркавала беларускія праблемы падчас сустрэч з міністрамі замежных спраў Албаніі, Эстоніі, Фінляндыі, Партугаліі, Ісландыі, Бельгіі і Нідэрландаў, намесніцай дзяржсакратара ЗША і генеральнай сакратаркай Рады Еўропы.

Таксама яна ўзяла ўдзел у сайд-івэнце па ролі жанчын у палітыцы, пытаннях клімату і эканомікі і прысутнічала на выступленні на Генеральнай Асамблеі ААН прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці 

Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft

Беларусь з групай дыктатарскіх рэжымаў спрабавала праз ААН асудзіць санкцыі супраць сябе. Але нават Кітай не падтрымаў

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
21.09.2023
Ды плявау́ ëн на у́се гэтыя хартыі. Ëн і слова такога не ведае.
0
Антон/адказаць/
21.09.2023
Чаркашкварка, і што таье дась трыбунал, вязні выйдуць ці дыктатаура падзе, гэта будзе чарговая бюракратыя, якая акроп пакут беларусам у Беларусі нічога не прынясе бо злосць будуць зрываць на тых хто ў краіне але неверагодныя пра гэта як бы і ня мысляць
0
Вася/адказаць/
21.09.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829