Знайсці
20.09.2023 / 14:4519РусŁacБел

Лукашэнкаўскі прапагандыст спрабуе пратачыцца ў эмігранцкія колы 

Аўтар «Мінскай праўды» Герман Напольскі падчас паездак у Вільню і Варшаву спрабуе трапіць у дэмакратычныя колы, а таксама завязаць адносіны з незалежнымі журналістамі ў эміграцыі, папярэджвае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Як стала вядома БАЖ, за апошнія некалькі месяцаў аўтар прапагандысцкага выдання неаднойчы наведаў Вільню і Варшаву. Ён мэтанакіравана прапануе журналістам недзяржаўных медыя ў эміграцыі сустрэчы, просіць іх пра рознага роду паслугі.

Герман — вядомы персанаж у журналісцкіх колах. На прэс-канферэнцыях (ён хадзіў практычна на ўсе, незалежна ад тэмы, у тым ліку трапляў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам) Напольскі часта прадстаўляў нікому не вядомыя еўразійскія выданні і задаваў абсурдныя пытанні.

Чытайце таксама:

Заўсёднік прэс-канферэнцый Герман Напольскі ажаніўся на возеры Байкал

Расійскія СМІ абураныя: Эстонія анулявала акрэдытацыю беларускаму журналісту Герману, які прадстаўляе неіснуючую газету

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
21.09.2023
Тима

Свою немытую копыльскую заточку давно в зеркало видел?
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
21.09.2023
Дизайнер, дык усё-ткі з ко пыся) а казаў - ай не-не 🤭
0
Хто ведае? Што рабіць каб іх арэштаваць?/адказаць/
22.09.2023
бабруйчанін, Гэта ж крымінальнае злачынства - прапаганда рэжыму ды катаванняў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера