Знайсці
20.09.2023 / 12:0710РусŁacБел

Нагорны Карабах прыняў рашэнне аб капітуляцыі

Армянскія медыя паведамляюць пра тое, што дасягнута пагадненне аб вывадзе «падраздзяленняў і вайскоўцаў Узброеных сіл Рэспублікі Арменія» з зоны разгортвання расійскага міратворчага кантынгенту, а таксама аб расфармаванні і поўным раззбраенні падраздзяленняў «Арміі абароны Нагорнага Карабаха».

Азербайджан 19 верасня абвясціў, што пачаў так званую «антытэрарыстычную аперацыю», нацэленую на пазіцыі армянскіх вайскоўцаў у рэгіёне Нагорнага Карабаха. Фота: Defense Ministry of Azerbaijan via AP

Улады непрызнанага Нагорнага Карабаха прынялі рашэнне аб спыненні агню, гаворыцца ў заяве інфармацыйнага цэнтра непрызнанай рэспублікі.

«На працягу двух дзён зацятых баёў падраздзяленні Узброеных сіл Арцаха гераічна абараняліся ад праціўніка, які пераўзыходзіў у некалькі разоў у жывой сіле і вайсковай тэхніцы, нанёсшы яму вялікія страты. На жаль, арцахскі бок таксама мае страты і параненых, а на некаторых участках праціўніку ўдалося прарвацца да баявых пазіцый сіл абароны, узяць пад свой кантроль шэраг вышынь і стратэгічных вузлоў дарог», — гаворыцца ў заяве.

У сувязі з гэтым улады Карабаха «прымаюць прапанову камандавання расійскай міратворчай місіі адносна спынення агню».

Баявыя дзеянні павінны быць спыненыя а 13:00 20 верасня.

Таксама ў заяве гаворыцца аб поўным раззбраенні арміі Карабаха і вывадзе цяжкай тэхнікі з тэрыторыі непрызнанай рэспублікі.

Пытанні з азербайджанскім бокам аб «рэінтэграцыі» і забеспячэнні правоў і бяспекі армян Нагорнага Карабаха будуць абмяркоўвацца на сустрэчы 21 верасня. Яна пройдзе ў азербайджанскім Еўлаху, а не на нейтральнай тэрыторыі.

Гарантыі бяспекі Нагорнаму Карабаху давала Расія, але расійскія міратворцы, размешчаныя ў рэгіёне, не адрэагавалі на дзеянні азербайджанскіх войскаў. Арменія, якая зрабіла стаўку на Расію яшчэ ў 1990-я, плаціць высокую цану. Па ўсёй імавернасці, 120 тысяч армян Арцаха (Нагорнага Карабаха) будуць вымушаныя пакінуць сваю зямлю, якую яны засялялі спрадвеку. Згодна з адміністратыўным дзяленнем СССР гэтыя землі ўвайшлі ў склад Азербайджанскай ССР, бо ад Арменіі іх аддзяляла паласа тэрыторый, заселеных азербайджанцамі. Таму дэ-юрэ, а цяпер і дэ-факта суверэнітэт над Нагорным Карабахам мае Баку.

Разам з гэтым мяняецца геапалітычная сітуацыя на Каўказе, што адлюстроўвае аслабленне Расіі.

Чытайце таксама:

Азербайджан пачаў наступ на Нагорны Карабах

«Гэта вельмі ўразлівая мадэль». Пашынян заявіў, што Арменія больш не можа спадзявацца на Расію

Пуцін: Калі Арменія прызнала, што Карабах — частка Азербайджана, то пра што размова?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Саўка/адказаць/
20.09.2023
русский мир, піцерскім яшчэ перадстойвае вырашаць, што рабіць з расейцамі, якія пераехалі ў крымнаш з моманту акупацыі, набылі там нерухомасць па законам акупантаў і г.д., бо Ўкраіна мае намер выгнаць ўсіх падобных асоб.
4
жэўжык/адказаць/
20.09.2023
мясцовы2, для сусветнай супольнасці, у тым ліку і для Беларусі, гэта былі міжнародна прызнаныя землі Азербайджана, часова акупаваныя Арменіяй. Таму і пытанняў тут няма. Розныя размовы пра "гістарычную справядлівасць" дзеля распальвання варожасці і рэваншызму маюць выразны крамлёўскі смурод.
3
Анфиса/адказаць/
23.09.2023
No , безопасность населению, а не псевдогосударству НКР. - учи матчасть прежде чем глупости писать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031