Знайсці
19.09.2023 / 22:04РусŁacБел

З сайта МГІМО выдалілі артыкул Ільі Лямешкіна пра Скарыну з пратэсным акравершам

З сайта часопіса Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін «Концепция: философия, религия, культура» знік артыкул дацэнта пражскага Карлава ўніверсітэта Ільі Лямешкіна, у якім ён акравершам зашыфраваў фразу «Сдохни, Путлер. Нет войне. И. Л.» Увагу на гэта звярнула выданне SOTA.

Яшчэ раніцай артыкул, прысвечаны беларускаму першадрукару Францыску Скарыну, быў на сайце даступны.

Матэрыял быў напісаны Лямешкіным у снежні 2022-га, а 24 лютага, у гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, ён сімвалічна адправіў яго кіраўніцтву МГІМО для наступнай публікацыі.

У артыкуле Ілля Лямешкін закадаваў палітычнае пасланне выдаўцам. Для антыпуцінскага і антываеннага звароту навуковец выкарыстаў нязвыклы сродак перадачы інфармацыі — акраверш. Яго ўпершыню ў сваіх тэкстах ужыў 500 гадоў таму сам Скарына. 

У акравершы пачатковыя літары вершаваных радкоў, прачытаныя зверху ўніз, утвараюць слова ці фразу.

Матэрыял складаецца з 22 абзацаў (адсылка да 2022 года, пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны), акравершаў — з двух ініцыялаў у канцы артыкула і чатырох лексем, якія разам утвараюць дзве прапановы: «Сдохни Путлер. Нет войне. И. Л.»

Сам навуковец расказваў, што спецыяльна настойваў на вёрстцы, якая робіць акраверш прыкметным. Рэдакцыя часопіса прыняла ўсе просьбы аўтара без пярэчанняў.

Чытайце таксама:

Што ўтойвае Біблія Скарыны?

«Супрацоўнік ГУБАЗіКа ўзяў у мяне кнігу з вершамі і папрасіў аўтограф». Расказваем пра студэнта, які стварыў прафсаюз у БДУ

Чэшскія даследчыкі: Францыск Скарына не меў вусоў

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера