Знайсці
19.09.2023 / 17:3910РусŁacБел

Каліноўцы запусцілі ў Беларусь вялізны бела-чырвона-белы сцяг

Сёння на мяжы Украіны з Беларуссю полк імя Кастуся Каліноўскага правёў акцыю, прысвечаную Дню нацыянальнага сцяга. Роўна 32 гады таму беларускі парламент зацвердзіў у якасці дзяржаўных бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Скрыншот з відэа

Прадстаўнікі Палка разам з валанцёрамі запусцілі ў неба вялізны сцяг памерам 5 на 10 метраў. Сцяг, як сцвярджаецца, паляцеў у напрамку Беларусі.

«Акцыя са сцягам закліканая нагадаць грамадзянам, што рана ці позна гэты сцяг залунае па ўсёй нашай краіне — па вольнай Беларусі!» — адзначае прэс-служба палка Каліноўскага.

Чытайце таксама:

Ва Украіне атрымалі раненні шэсць байцоў палка Каліноўскага

Полк Каліноўскага апублікаваў відэа ўваходу сваіх байцоў у Кляшчэеўку

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Рэчаіснасьць /адказаць
19.09.2023
Дзе якая Беларусь, без перамогі Украіны ня будзе аніякага вызваленьня. Вучы матчастку перад тым як лухту напісаць.
1
a.hto.tam.idze/адказаць
20.09.2023
Дзе якая Беларусь,
Кожны хлопец, хто загінуў у Каліноўцаў, мяркую, меў варыянт застацца ў Польшчы і дапамагаць парадамі. Замест гэтага, яны вырашылі пад бела-чырвона-белым сцягам і са зброяй у руках выйсці на змаганне з рускімі фашыстамі.
Што датычыцца да набору ў полк, дык калі вырашыш адарваць дупу ад канапы, чаркані ім у тэлегу, думаю, для цябе зробяць выключэнне.

1
Austin Wride/адказаць
20.09.2023
Беларусы пад акупацыяй, за деньгами зайдешь завтра утром в брсм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера