Знайсці
19.09.2023 / 17:2928РусŁacБел

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з лідарамі габрэйскай супольнасці 

Удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнікі розных арганізацый і рабіны, сярод іншага вядомы рабін Ешаяху Ёсэф Пінта. Ціханоўская распавяла ім усім пра тое, што адбываецца ў Беларусі, сітуацыю з палітвязнямі, праблемы на мяжы. 

«Я рада бачыць сёння тут многіх лідараў габрэйскай супольнасці. Я адчуваю моцную сувязь паміж намі. На працягу стагоддзяў Беларусь была родным домам для габрэйскага народа і першай у свеце краінай, якая прыняла мову ідыш у якасці адной з дзяржаўных.

На працягу мінулага стагоддзя многія нашы суайчыннікі-габрэі прыязджалі ў Ізраіль, каб будаваць і абараняць габрэйскую дзяржаву.

Мы ўзгадваем знакамітага пісьменніка на ідыш Мойшу Кульбака, які нарадзіўся ў Беларусі, стаў ахвярай сталінскіх чыстак у 1937 годзе ў ліку іншых рэпрэсаваных беларусаў», — адзначыла Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Ціханоўская знаходзіцца на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Яна сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай Microsoft

Беларусь з групай дыктатарскіх рэжымаў спрабавала праз ААН асудзіць санкцыі супраць сябе. Але нават Кітай не падтрымаў

За кулісамі Генасамблеі ААН: вось як Лукашэнка прайграў Славеніі 38:153

Шымон Перэс: Трэба марыць пра большае — прамова, нібы для беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
8
Мойша/адказаць
20.09.2023
Ныт, у будучыні абавязкова варта правесці даследванне каб выявіць гэтых ботаў і зразумець, што бальшыня з іх не працавалі на рэжым, а былі звычайнымі каментатарамі.
7
Мойша/адказаць
20.09.2023
Слушна! Навошта беларуская дыяспара з яе беларускай мовай, лепш з юдэямі яны не стануць задаваць непрыемныя пытанні бо ім усё адно
6
память/адказаць
20.09.2023
что так заминусовали, правда не нравится? евреи в 2020 году плевали на всё здесь происходящее и прислали своего посла. когда режим подёт будут бить себя в грудь: да мы выступали против режима как могли и всегда за демократию.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера