Знайсці
19.09.2023 / 16:4813РусŁacБел

У вёсцы пад Гроднам знайшлі зялёнае кацяня. І гэта яго натуральны колер

Дырэктар гродзенскай кампаніі «ІнКамСэрвіс» Сяргей нядаўна стаў гаспадаром незвычайнага кацяняці. Яно мае зялёную поўсць, і ветэрынары пацвердзілі, што гэта яго натуральны колер, паведамляе Newgrodno.by.

«У чым прычына такой афарбоўкі, не растлумачылі. Са слоў ветэрынараў, кот цалкам здаровы і ніякіх адхіленняў няма», — расказвае Сяргей.

Маці экзатычнага кацяняці — простая дваровая котка рудога колеру, якая жыве ў вёсцы пад Гроднам. А кацяняты ў яе атрымаліся розныя: адзін белы, другі чорны, а трэці… зялёны. 

У сям'і Сяргея ўжо шмат гадоў жыве сабака — вельш-коргі Тэдзі, і мужчына ўпэўнены, што жывёлы пасябруюць.

Акрамя незвычайнага колеру, зялёнае кацяня нічым больш не адрозніваецца ад іншых. Любіць паесці (апетыт у малога вельмі добры), любіць гуляць і абследаваць усе закуткі пакоя.

«А яшчэ ён вельмі ласкавы і пяшчотны. Любіць, калі яго гладзяць, у адказ пачынае вельмі гучна вуркатаць. Я часам здзіўляюся, як такі малы можа выдаваць такія гукі», — дзеліцца эмоцыямі Сяргей.

Адно што толькі пакуль малому не далі імя. «Мы лічым, што ў такога ўнікальнага ката павінна быць яркае імя. Самі пакуль яго не прыдумалі. Спадзяемся, нам дапамогуць у гэтым», — кажа Сяргей.

Чытайце таксама:

Сара Джэсіка Паркер забрала са здымачнай пляцоўкі мілае кацяня

Гродзенскае котакафэ пераязджае. А вы ці ведалі пра яго існаванне і ці бачылі яго мілых насельнікаў?

Што рабіць, калі кот не прымае вашага новага партнёра?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
20.09.2023
Максим Дизайнер, то ж канапа не дырэктара, а ягонага сабакі
0
умка/адказаць/
21.09.2023
Диван у дирехтура - тихий ужас. дзякуй, Дизайнер) а то я стеснялось сказать)
23.09.2023
Vy zialony koler uvihule bačyli???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера