Знайсці
19.09.2023 / 13:036РусŁacБел

Латвія сёння закрывае адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы

З мэтаў бяспекі Латвія вырашыла з 19 верасня закрыць адзін з двух памежных кантрольна-прапускных пунктаў — «Сілене» (з беларускага боку «Урбаны»), піша Delfi. 

Пункт пропуску «Сілене». Фота: tuda-suda.by

Паводле МУС Латвіі, за мінулыя суткі быў спынены нелегальны ўезд больш як 100 чалавек у краіну. Нелегальныя мігранты ўсё часцей аказваюць супраціўленне памежнікам і супрацоўнікам паліцыі.

Напружанне на мяжы ўзмацняецца, таму ў мэтах эканоміі рэсурсаў памежны пункт зачынены, у тым ліку, і каб даць сігнал Беларусі, што Латвія абараняе сваю мяжу, патлумачыла рашэнне прэм'ер-міністарка Эвіка Сіліня. 

Закрыццё памежнага пераходу Сілене дазволіць Латвіі перавесці 40-50 памежнікаў для аховы мяжы ў іншае месца.

Цяпер легальна перасекчы мяжу з Беларуссю можна толькі праз КПП «Патэрніекі» («Грыгароўшчына»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
11
Крокус/адказаць/
19.09.2023
Посьпех групы Вячоркі-Ціханоўскай
1
Былы/адказаць/
19.09.2023
Ёсць Пагадненне паміж Урадамі Беларусі і Латвіі па якім аб закрыцці пункту пропуску трэба паведаміць другі бок за 5 дзён да закрыцця, як будзе зараз не вядома, аднак гэта Пагадненне ніхто не адмяняў.
5
Белмурын/адказаць/
19.09.2023
Хто тыя людзі, каторыя лайкнулі гэтую навіну? У іх не засталося ў Беларусі сваякоў, сяброў, знаёмых? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера