Знайсці
19.09.2023 / 12:3918РусŁacБел

Азербайджан пачаў наступ на Нагорны Карабах

Азербайджан пачаў «антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару ў Карабаху для аднаўлення канстытуцыйнага ладу». Пра гэта заявіла Мінабароны краіны.

Дым узнімаецца пасля абстрэлу армянскіх пазіцый у Карабаху. 19 верасня 2023 года. Скрыншот з відэа: Stringer/Anadolu Agency via Getty Images

У мэтах «спынення шырокамаштабных правакацый», «раззбраення і вываду фармаванняў Узброеных Сіл Арменіі з нашых тэрыторый», «нейтралізацыі» ваеннай інфраструктуры і забеспячэння бяспекі мірных грамадзян Азербайджана «ў рэгіёне пачаты антытэрарыстычныя мерапрыемствы лакальнага характару», заявіла Азербайджанскае Мінабароны.

У Нагорным Карабаху гучыць паветраная трывога. Чуваць артылерыйская кананада, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Mash паведамляе, што ў Сцепанакерце праблемы з мабільнай сувяззю.

Азербайджанскія СМІ апублікавалі відэа, на якім, як сцвярджаецца, паказаны момант знішчэння зенітна-ракетнага комплексу «Тор» армянскай арміі ў Нагорным Карабаху.

МЗС Азербайджана заявіла, што адзіным шляхам да міру ў Нагорным Карабаху з'яўляецца поўны вывад армянскіх УС і роспуск рэжыму ў Сцепанакерце (сталіца рэгіёна). 

У Міністэрстве абароны Арменіі паведамілі, што Азербайджан сёння раніцай распаўсюдзіў дэзынфармацыю — у прыватнасці, аб абстрэле азербайджанскіх пазіцый мінулай ноччу.

Пазней Мінабароны Арменіі ацаніла сітуацыю на межах краіны на фоне абвастрэння сітуацыі як «адносна стабільную».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
бабруйчанін/адказаць/
19.09.2023
Ы, ...ыыыы..Ты як тая хворая на армян латыніна)) Маніпуляцыя і падман.Яшче пры саудэпіі дашнакі армяне тєрарысты здзейснілі тєракт у метро Масква У Нагорнам пад час саудєпіі дашнакі пачалі рєзню .З 26 бакін каміссарау колькі азербайджанцау?)))) І у 1 светавою армяне здрадзілі Осман імперіі падтрымау Расеюімперію Былі грамадзянамі займалі вялікія пасады і здрадзілі.. У Грузіі здраздзілі Самы агідны карны батальен з армян Грузіі забівал суседзей знаемых разам з рф У 14 годзе у Крыму на ДаУнбасе Пасля24 Лютага у Херсоне Н Кахоуке.. таксама армяне мясцовыя. Усе у адкрытам доступе ...ніякай канспіралогіі і маніпуляцый Таму ыыыы ...ні трєба ла ла латынінай
0
Woodoo Cult /адказаць/
20.09.2023
Андрусь, здаецца, гэты шанец у ніх апошні. Увогуле можа знікнуць Арменія.
0
Вадзім/адказаць/
20.09.2023
бабруйчанін, Армяне здрадзіолі асманскай імперы, сурьезна? вы ці азербайджанец ці проста неразумны чалавек. вам ніяк не замінае той факт, што увесь цэвілізаваны сусвет прызнае факт генацыду армян асманскай імперыяй? але дзякуй Богу (які у нас з вамі верагодня розны) тут больш адэкватных людзей, чым ботаў
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031