Знайсці
18.09.2023 / 22:519РусŁacБел

Талай зноў прывёз у Беларусь дзяцей з Данбаса

Сёння ў Мінск прыбыла чарговая група дзяцей з акупаваных Расіяй украінскіх рэгіёнаў. 48 дзяцей, якія прыехалі «на адпачынак», тры тыдні правядуць у Наваполацку. Дастаўку ўкраінскіх дзяцей арганізоўваў фонд Аляксея Талая, піша БелТА.

Дзяцей, па словах Талая, суправаджалі ў цягніку і сустракалі на вакзале супрацоўнікі міліцыі і АМАПа. Бо, маўляў, 

«ёсць шмат нядобразычліўцаў, якія прагнуць, каб мы з гэтымі дзецьмі Данбаса дзесьці спатыкнуліся. Каб нешта адбылося, і гэтыя збеглыя, якія сядзяць за мяжой, знайшлі новую тэму для спекуляцый».

Незаконны вываз з акупаваных тэрыторый украінскіх дзяцей расцэньваецца міжнароднай супольнасцю як ваеннае злачынства. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і расійская амбудсменка па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова за гэта ўжо атрымалі ордары на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Беларускія дэмакратычныя сілы збіраюць матэрыялы для МКС, якія даказваюць дачыненне да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, уключаючы і яго самога.

У рэзалюцыі ад 13 верасня Еўрапарламент заявіў, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму можна кваліфікаваць як злачынствы супраць чалавечнасці (дэпартацыя або гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва) паводле Рымскага статуту і заклікаў Міжнародны крымінальны суд выдаць ордар на арышт Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Пасол у Расіі апраўдваўся за вывезеных у Беларусь украінскіх дзяцей 

Талай анансаваў прывоз у Беларусь новых груп украінскіх дзяцей

Выдача міжнароднага ордара на арышт падрывае ўстойлівасць улады — эксперт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
рытарычнае пытанне/адказаць
19.09.2023
сілавікі жывуць за кошт беларусаў, катуюць беларусаў. бароняць не беларусаў, а ад беларусаў. дык хто пасля гэтага яны?
1
нявеста Азаронка/адказаць
19.09.2023
якія прыехалі «на адпачынак»

а тут іх сустракаюць дзядзі ў камуфляжы і ледзь не з аўтаматамі (а можа і з аўтаматамі), у лагеры стэнды на ваенную тэматыку і розныя прапагандыстскія мерапрыемствы.. і вішанька на торце - абрубак (прасці госпадзе) талай
нездарма ў дзяцей на фотах з лагера твары такія сумныя
0
Вероятный/адказаць
19.09.2023
рытарычнае пытанне, вядома ж, губернскія. Але хто тады іхнія сваякі ды сябры? А сябры іхніх сваякоў? Народ, што не мае самасвядомасці, вырачаны на знікненне, што мы і назіраем 30 год. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031