Знайсці
19.09.2023 / 10:3126РусŁacБел

Беларускіх топ-мадэляў вывезлі на баявыя трэніроўкі. Адзін з інструктараў быў з нашыўкай вагнераўцаў

Тэлеграм-канал унутранных войскаў МУС апублікаваў фоты, на якіх дзяўчат з Нацыянальнай школы прыгажосці навучаюць ужываць зброю. На адным з інструктараў — нашыўка ПВК «Вагнер».

Вагнеравец трэніруе беларуску з Нацыянальнай школы прыгажосці. Фота: тэлеграм-канал унутраных войскаў МУС

Кіраўніцтва Нацыянальнай школы прыгажосці сумесна з МУС і лукашэнкаўскім ідэолагам Вадзімам Гігіным прывезлі беларускіх мадэлек на баявыя трэніроўкі па ўжыванні агнястрэльнай зброі. Адпаведны фотарэпартаж з'явіўся 18 верасня ў афіцыйным тэлеграм-канале ўнутраных войскаў Беларусі.

Згодна са справаздачай, мадэлі знаёміліся з рознымі відамі зброі і вучыліся аказваць першую дапамогу.

«Прадстаўніцы Нацыянальнай школы прыгажосці на чале з яе кіраўніцай Бажэнай Ярэміч і генеральным дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Вадзімам Гігіным асвойвалі агнявую падрыхтоўку і тактычную медыцыну», — пішуць у канале.

Вучыліся яны ў «прафесійна падрыхтаваных вайскоўцаў спецпадраздзяленняў унутраных войскаў, якія штодня адточваюць сваё майстэрства пад кіраўніцтвам дасведчаных інструктараў з рэальным баявым досведам».

Пры гэтым на адным з вайскоўцаў збоку на грудзях відаць эмблема наймітаў расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», частка байцоў якой знаходзіцца ў Беларусі і якраз займаецца шкаленнем беларускіх байцоў.

Цікава, што гэты ж вайсковец на другім фота ўжо не мае на грудзях эмблемы «Вагнера». Свой твар ён хавае пад маскай.

Эмблема ПВК «Вагнер» на грудзях «прафесійнага вайскоўца з унутраных войскаў». Фота: тэлеграм унутраных войскаў МУС і Wikimedia Commons

На другім фота эмблемы «Вагнера» на расійскім найміце ўжо няма. Фота: тэлеграм унутраных войскаў МУС

Ці гэта вагнеравец, ці беларускі вайсковец, які вырашыў начапіць нашыўку расійскай ПВК, невядома.

Але адзін з беларускіх прапагандысцкіх каналаў сцвярджае, што сярод інструктараў вагнераўцы былі.

Нагадаем, што найміты ПВК «Вагнер» прыбылі ў Беларусь яшчэ летам пасля спробы вайсковага мяцяжу вагнераўцаў. Кіраўнік кампаніі Яўген Прыгожын нядаўна загінуў у падазронай авіякатастрофе.

З таго моманту пэўная частка наймітаў усё яшчэ застаецца ў Беларусі і трэніруе беларускіх салдат. Аднак колькасць вагнераўцаў у краіне зніжаецца і іх асноўны лагер пад Асіповічамі часткова дэмантаваны.

Адбор топ-мадэляў у Беларусі — прадмет увагі асабіста Аляксандра Лукашэнкі, які нязменна прысутнічае на конкурсе «Міс Беларусь». Многія з удзельніц і пераможцаў конкурсу апынаюцца ў свіце кіраўніка краіны. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пасля смерці Прыгожына Зінгман спрабуе перахапіць ахоўныя кантракты «Вагнера» — крыніцы

На конкурсе «Міс Беларусь» гледачоў парадавалі танцам з кувалдамі ВІДЭА

Раней «на іх драчылі», а «цяпер нашы ССА абклалі гэты лагер з усіх бакоў». Беларускія афіцэры расказалі пра апошнія навіны вакол «Вагнера»

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
16
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
24
1
э не/адказаць/
19.09.2023
Ясненька , э-не - гэна даўно ўжо пройдзены этап... прамяжутачны
сначала он мальчиком себя окружил... потом девочками... потом умкой...
все, как подсказывал ему ангельски лорд...
который уже умер

1
Суповой пакетик/адказаць/
19.09.2023
Да, но как же... как же Библиотека?!
1
Вероятный/адказаць/
19.09.2023
Тое ячшэ 15-гадовай даўніны расейская прыдумка "гламур супраць рэвалюцыянераў". Спрацавала на расейцах, спрацуе й на тутэйшых, бо тыя нічым ужо ад русні не адрозніваюцца. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930