Знайсці
18.09.2023 / 21:37РусŁacБел

«Вясна» запрашае абмеркаваць праблему вызвалення палітвязняў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» 19 верасня (аўторак) у 18:00 запрашае на сустрэчу, прысвечаную кампаніі Free Viasna. Гаворка пойдзе пра тое, што магчыма зрабіць, каб палітзняволеныя хутчэй выйшлі на волю, а таксама пра агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. 

Справа «Вясны» — некалькі крымінальных спраў, распачатых у дачыненні да кіраўніцтва і сябраў арганізацыі за праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям у адстойванні іх правоў і інтарэсаў.

На гэты момант пяць вясноўцаў застаюцца за кратамі: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, валанцёр Андрэй Чапюк.

Месца сустрэчы: plac Konstytucji 6, WITRYNA Domu Wschodniego (крайні правы бок будынка).

Чытайце таксама:

«Мы аднаўляем справядлівасць». Праваабаронцы прызналі «былымі палітвязнямі» адразу 150 чалавек

У Гарадку арыштавалі расіяніна за нашэнне кепкі з Пагоняй

Экс-міліцыянту вынеслі суровы прысуд па справе ЧКБ. Ён прыехаў у Беларусь і яго затрымалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031