Знайсці
18.09.2023 / 20:162РусŁacБел

Пасля паездкі на заробкі ў Марыупаль жыхар Гомеля патрапіў у турму

Сілавікі знайшлі ў гомельца адзін патрон да агнястрэльнай зброі, які быў прывезены з украінскага Марыупаля. «Флагшток» расказаў, што вядома пра гэту крымінальную справу.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК правялі ператрус у кватэры раней судзімага за забойства жыхара Гомеля Сяргея Дрожжы. У кватэры быў знойдзены адзін боепрыпас да аўтамата Калашнікава.

Паводле звестак следства, аўтаматны патрон быў увезены ў Беларусь у 2022 годзе пасля «заробкаў у Марыупалі». Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне ў захоўванні боепрыпасу, правозе яго праз дзяржаўную мяжу, і ён быў змешчаны ў СІЗА.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае гомельцу, — 7 гадоў пазбаўлення волі.

Па якой прычыне супрацоўнікі ГУБАЗіК праводзілі ператрус у кватэры гамяльчаніна праз такі працяглы перыяд пасля вяртання з Марыупаля, не паведамляецца.

Цяпер у Гомельскай вобласці праходзіць разгляд толькі адной крымінальнай справы паводле адпаведных артыкулаў.

Выпіска з раскладу суда Чыгуначнага раёна Гомеля

Да гэтага ў траўні 2023 года ў Добрушскім раёне з агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі былі затрыманыя двое расіян. Нягледзячы на тое, што мужчыны незаконна перасеклі мяжу са зброяй, суд пакараў іх толькі некалькімі месяцамі арышту.

Чытайце таксама:

У Рагачове мужчына хацеў здаць у міліцыю пісталет, але здаў і знаёмага

Васьмігадовы хлопчык купляў у даркнэце АК-47 і адмываў грошы для злачынцаў

Пад Баранавічамі вясковец капаў агарод і выкапаў французскі кулямёт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Mafkees /адказаць
18.09.2023
Очередной раз доказано,что те,кто за путина, ездят в оккупированный Мариуполь и все такое- убогие и слабоумные дятлы. Как можно садиться за ОДИН патрончик,зачем вообще этот один патрончик? Раз дурак поехал,так уже б целый арсенал бы привез,хоть знал бы за что рискует долбодятел.
0
Арсенал/адказаць
19.09.2023
Mafkees , ты праўда думаеш, што ён прывёз адзін патрон, а доблесныя ГУБАшлёпікі неяк дазналіся і знайшлі? І думае, яго не шманалі некалькі разоў.па дарозе з Марыупаля? Ды самі яны той патрон і падкінулі, гэта стандартны мянтоўскі прыём, колькім людзям так жыццё паламалі. Іншае пытанне, чаму яны да яго ўвогуле прыпёрліся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031