Знайсці
18.09.2023 / 18:021РусŁacБел

Музей у Ветцы збірае сродкі на ўнікальны экспанат XVIII стагоддзя

Адкрылі збор сродкаў на ўнікальны экспанат XVIII стагоддзя, паведамляецца на сайце Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.

Год таму з дапамогай неабыякавых людзей музей змог прыдбаць для калекцыі шыкоўны экспанат, прыклад веткаўскай іканапіснай школы. Гэта ікона з выявай Божай Маці, якая з’яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней створкай з наверша брамы.

Царская брама, важны элемент іканастаса ў царкве — вельмі рэдкі і амаль невядомы помнік стараабрадніцкага мастацтва Веткі. Бо, на жаль, стараабрадніцкія храмы ў розныя перыяды рабаваліся ды знішчаліся.

«Вядома, што на другой створцы, побач з выявай Божай Маці была выява Архангела Гаўрыіла. Мы разумелі, што шанец знайсці другую створку з той брамы, ці іншы фрагмент — амаль нулявы. Таму, каб у экспазіцыі адрадзіць вобраз Царскай брамы крыху больш поўна — побач з абразом Божай Маці адлюстравалі прыблізны прорыс фрагмента створкі з Архангелам Гаўрыілам», — паведамляюць супрацоўнікі музея.

Прайшоў амаль год. І выпадкова, знайшлося больш ранняе і поўнае наверша з Царскай брамы! Дзве створкі брамы — дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла! Гэта веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя.

Іконы знаходзяцца ў прыватнай калекцыі. Калекцыянер згодны іх прадаць Веткаўскаму музею стараабрадніцтва і беларускіх традыцый.

Неабходная сума — 8500 рублёў.

Сума вельмі перавышае бюджэт музея, і, каб набыць гэты цудоўны экспанат, музею патрэбна дапамога.

«Элементы Царскай брамы — рэдкі і ўнікальны помнік Веткаўскай школы іканапісу, які вельмі не хацелася б упусціць. Хочацца, каб нашы культурныя і гістарычныя помнікі мы і нашы дзеці маглі бачыць, і бачыць дома, а не ў музеях іншых краін», — напісана на сайце музея.

Пералічыць грошы можна на спонсарскі рахунак музея.

Рэквізіты. Разліковы рахунак у ААТ «Беларусбанк», у беларускіх рублях:

УНП (УНН): 400560905

Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000

БІК (код банка): AKBBBY2X

Атрымальнік: Веткаўскі музей

Код прызначэння плацяжу: 44201

Прызначэнне пераводу: на набыццё прадмета музейнага значэння (гэта неабходна пазначыць абавязкова).

Каб аплаціць праз інтэрнэт-банкінг/мабільнае прыкладанне, выбірайце не АРІП, а Пераводы — Па рэквізітах.

Спасылка на рэквізіты для спампоўкі.

Чытайце таксама: 

Што будзе з чэрапам маманта, які знайшлі ў рацэ Бесядзь

Веткаўскі музей атрымаў у падарунак ад гамяльчанкі старадаўнюю сямейную ікону

Новая сенсацыя на раскопках у Полацку: археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
18.09.2023
А мо да баявых манахінь елісавецінскага манастыра зьвярнуцца, хай грошы, якія зьбіраюць забойцам украінцаў аддадуць на Божыю справу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера