Знайсці
18.09.2023 / 15:051РусŁacБел

Наглядчык калоніі ў Віцьбе купіў для зняволенага тэлефон — яго асудзілі

Старшы інспектар кадравага і ідэалагічнага аддзела ВК — 3 (Віцьба) Аляксей Баравы быў асуджаны за тое, што купіў тэлефон асуджанаму калоніі за ўзнагароду. Суд адбыўся ў маі, але стала вядома пра яго толькі цяпер, піша канал «Витебск, я гуляю!». 

Аляксей Баравы дамовіўся са зняволеным, з якім у яго склаліся добрыя адносіны, аб куплі для таго тэлефона: тэлефон быў патрэбны для заробку на інтэрнэт-біржы — зняволены мужчына ведаў гэту справу.

Праз маму іншага сядзельца зняволены перавёў на картку дзяўчыны інспектара 1150 рублёў.

За 380 рублёў Баравы праз «Куфар» купіў «Xiaomi Redmi Note 9 Pro», 230 рублёў выдаткаваў на куплю спартыўнага харчавання (таксама для зняволенага), а 540 рублёў пакінуў сабе.

Тэлефон і харчаванне ён перадаў замоўцу ў бытавым пакоі калоніі.

Судом Віцебскага раёну 25-гадовы былы наглядчык Баравы быў асуджаны на 3 гады калоніі агульнага рэжыму (амністыя паменшала тэрмін на год) і да штрафу ў 11 100 рублёў. Таксама ён быў пазбаўлены звання.

У ліпені Баравы абскардзіў прысуд. Віцебскі абласны суд прыбраў з прысуду пазбаўленне мужчыны звання, бо звання, згодна з арт. 60 КК, пазбаўляюць пры больш цяжкіх злачынствах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3
0
даведка/адказаць/
18.09.2023
Сомнительно, что идеолог стал бы вляпываться ради взятки 200$, явно за процент от дохода с интернет-биржи.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031