Знайсці
17.09.2023 / 15:15РусŁacБел

Польшча пабудуе на мяжы з Беларуссю новую агароджу, з камерамі, цеплавізарамі і датчыкамі руху

Памежная служба Польшчы абвясціла тэндар на будаўніцтва агароджы з электроннымі сістэмамі сачэння на мяжы з Беларуссю на рацэ Буг, паведаміў польскі міністр унутраных спраў Мар'юш Каміньскі, піша «Свабода».

Металічны плот на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю. Фота: Michal Dyjuk / AP Photo

Даўжыня агароджы мае быць 172 кіламетры, як расказаў міністр. У агароджы будзе прыкладна 4500 камер, цеплавізараў і датчыкаў руху.

Польскія кампаніі могуць падаць заяўку на ўдзел у тэндары да 22 верасня. Пераможцу маюць абвясціць да сярэдзіны лістапада, каб выбраны падрадчык мог пачаць будаўніцтва ўжо сёлета.

Польшча ўзводзіла 206-кіламетровую загароду ўздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года па чэрвень 2023-га. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на патокі з вясны 2021 года мігрантаў, якія імкнуліся незаконна трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера