Знайсці
17.09.2023 / 09:083РусŁacБел

Багатыя таксама плачуць. Расійскі алігарх распавёў, як прайшоў вобшук у яго асабняку ў Лондане. «Я адчуваў сябе прыніжаным»

Міхаіл Фрыдман праз амаль год упершыню распавёў The Times, як у Лондане абшукалі яго асабняк. Вобшук адбыўся па падазрэнні ў адмыванні грошай, змове з мэтай падману Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі і змове з мэтай дачы лжывых паказанняў. Паліцэйскія ўварваліся ў лонданскі дом Фрыдмана коштам 65 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. «Медуза» зрабіла кароткі пераказ інтэрв’ю, апублікаванага 15 верасня.

Міхаіл Фрыдман. Фота: Konstantin Zavrazhin / Getty Images

Раніцай 1 снежня 2022 года мяне патрывожылі крыкі, выццё сірэн і дзясяткі ўзброеных паліцэйскіх у масках, якія рваліся ў мой дом. Агенты NCA [Нацыянальнага агенцтва па барацьбе са злачыннасцю Вялікабрытаніі] выбралі бессэнсоўную тактыку. Калі на мяне надзелі кайданкі і зачыталі тэкст ордара, я не паверыў вушам. Праз абсалютна простую справу паліцыянты правялі цэлую спецаперацыю, заблакаваўшы ўвесь раён. Пасля таго як справу закрылі, я ўсё яшчэ асцерагаюся, што хтосьці з паліцыі або NCA захоча паставіць на месца гэтага напышлівага расійскага алігарха.

Дом Фрыдмана ў Лондане. Фота: Leon Neal / Getty Images

Падобна да таго, што быць багатым рускім, без выключэнняў, лічыцца злачынствам. Я ніколі не парушаў закона, ні ў адной краіне свету. Ці апраўданыя выдаткі падаткаплацельшчыкаў Вялікабрытаніі на шматмесячнае расследаванне? Самае непрыемнае, што я адчуваў сябе прыніжаным і неабароненым у краіне, якая па праве ганарыцца абаронай правоў і свабоды сваіх грамадзян. Я доўга жыў у Расіі, у краіне, якая перажыла шмат цяжкіх крызісаў, таму ніколі не губляў адчування ўнутранага напружання, быў гатовы, што сітуацыя можа рэзка змяніцца. Адной з пераваг жыцця ў Лондане стала камфортнае адчуванне спакою і стабільнасці. На жаль, цяпер гэта адчуванне страчана.

Чытайце таксама:

Суд ЕС пацвердзіў санкцыі супраць Гуцарыева, які трапіў у чорны спіс за падтрымку Лукашэнкі

Падчас вайны Пуцін заклапочаны новай яхтай. У гэтым яму насустрач ідуць еўрапейцы ФОТЫ

Памятаеце рэзанансны зліў гутаркі расійскага мільярдэра і Іосіфа Прыгожына? Спрацавала — ЕС зняў з мільярдэра санкцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7
1
Спадар/адказаць/
17.09.2023
Рабсіяне ---- ідзіце....ўслед свайму караблю!
3
Питон/адказаць/
17.09.2023
ну да.. Миша свой первый миллион заработал на мойке окон, а до этого, говорят, что был обычным фарцовщиком :)
17.09.2023
Мойша Фрыдман)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930