Знайсці
16.09.2023 / 21:448РусŁacБел

Як цяпер выглядае былы ўкраінска-беларускі футбаліст Арцём Мілеўскі. Заўзятары б'юць трывогу

У сацсетках былога гульца кіеўскага і брэсцкага «Дынама» і зборнай Украіны з'явілася відэа, на якім ён падпісвае футболку на дабрачынны аўкцыён. У каментарах абмяркоўвалі не лот, а знешні выгляд футбаліста.

Як заўважыла «Трыбуна», на відэа 38-гадовы Мілеўскі, запінаючыся, вымавіў усяго пару слоў і сапраўды выглядаў не найлепшым чынам.

Калі ён падпісваў футболку, то выглядала, што ён за яе трымаецца.

Каментатары хвалююцца за стан спартоўца і прапануюць дапамогу. Гэтыя допісы маюць сотні лайкаў, сам Мілеўскі на іх ніяк не адрэагаваў.

Пра стан Арцёма Мілеўскага кажуць даўно. У пачатку гэтага года ўкраінскі журналіст Сяргей Балотнікаў расказваў: «Я так разумею, што Мілеўскага вельмі псіхалагічна прыбіла вайна. Ён нічога не хоча. Мне падаецца, што ў яго прафесійная дэпрэсія. Ён не можа сябе рэалізаваць у цяперашніх умовах».

У тым жа ключы выказваўся спартыўны каментатар Раман Бебех: «Я з Мілеўскім размаўляў — на яго моцна паўплывала вайна, калі ён убачыў, як бамбяць, як паміраюць людзі. Ён не хоча здымаць кантэнт, лічыць, што [цяпер] гэта не важна. Ён толькі адыходзіў ад завяршэння кар'еры, пачалася вайна — і гэта яшчэ больш яго зацягнула ў дэпрэсіўны стан. На яго ўплывае ўсё: што прылятае з ягонай роднай краіны, што бацькі не разумеюць». Здаецца, што сітуацыю Арцём топіць у алкаголі — у не самым прывабным выглядзе ўжо трапляў у некалькі лакальных канфліктаў.

Арцём Мілеўскі нарадзіўся ў Мінску, але ў юнацкім узросце пераехаў у Кіеў і заявіў аб жаданні гуляць за Украіну. Гэта выклікала вялікі скандал і неадназначную рэакцыю ў футбольных колах. Чатырохразовы чэмпіён Украіны, удзельнік чэмпіянату свету па футболе. У канцы кар'еры вярнуўся ў Беларусь, дзе ў складзе брэсцкага «Дынама» выйграў чэмпіянат і кубак краіны. 

Лічылася, што футбаліст меў вялікі талент, які не змог рэалізаваць. Удзельнік шматлікіх скандалаў. Цяпер прадае рэкламу ў сацсетках.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна