Знайсці
17.09.2023 / 22:4523РусŁacБел

«Выхад з СССР быў незаконным, усе належаць нам». Расійскі дэпутат прадракае вайну з усімі былымі савецкімі рэспублікамі, нават з Беларуссю

Адзінарос і каардынатар «Нацыянальна-вызваленчага руху» (НОД) Яўген Фёдараў паабяцаў усім былым рэспублікам Савецкага Саюза непазбежную вайну з мэтай «вяртання» ў склад Расіі, бо «юрыдычна яна і ёсць СССР і нікуды нікога не адпускала». Расказваем, чаму гэты матыў хлуслівы.

Уладзімір Пуцін «сцірае» дзяржаўныя межы Беларусі. Калаж: «Наша Ніва»

Паводле дэпутата партыі «Адзіная Расія» і прыхільніка «рускага свету» Яўгена Фёдарава, Расія будзе вымушаная ваяваць з усімі былымі савецкімі рэспублікамі, нягледзячы на ўзровень іх лаяльнасці, каб цалкам «вярнуць» іх у свой тэрытарыяльны склад.

Пра гэта адзінарос заявіў двойчы (7 і 14 верасня) у пракрамлёўскіх тэлеграм-каналах. 

У якасці аргументаў дэпутат прыводзіць тое, што «Расію прызналі правапераемніцай СССР, а ўсе астатнія савецкія рэспублікі сталі незалежнымі ў абыход закона Савецкага Саюза і цяпер маюць канфлікты з Расіяй». 

Таму, па меркаванні Фёдарава, усе павінны вярнуцца ў склад Расіі («бо яна і ёсць СССР») і пры жаданні зноў паспрабаваць аддзяліцца, «але па законе, улічваючы тое, што Расія можа і не захацець іх адпускаць».

Калі адмовяцца, то іх чакае вайна, пагражае кіраўнік НОД.

«Усе рэспублікі выйшлі са складу СССР незаконна, і Расіі рана ці позна давядзецца ваяваць з усімі. Напрыклад, з Беларуссю гэта будзе не сёння. З Грузіяй ужо ваявалі, з Украінай ваюем цяпер. Гэта ў поўнай ступені датычыць і Арменіі.

Трэба глядзець на рэчы рэальна: Расія і ёсць СССР, рэспублікі парушылі закон № 1409 і выйшлі без рэферэндумаў, забраўшы з сабой не свае тэрыторыі. Таму і будуць канфлікты, пакуль яны не вернуцца да нас і не будуць дзейнічаць па законе. Расія можа іх і адпусціць, але гэта перашкодзіць нашаму выжыванню», — заявіў адзінарос Фёдараў.

На яго думку, суверэнітэт былых савецкіх рэспублік магчымы «толькі па жаданні Расіі», а таксама на ўмовах «неўступлення ў варожыя блокі і поўнага кантролю Расіі над іх вайсковым сектарам». Інакш канфлікты не спыняцца, а межы Расіі не будуць адноўленыя, лічыць кіраўнік НОД.

Ніякай рэакцыі з боку рэжыму Лукашэнкі на гэтыя словы Фёдарава не было.

Дэпутат партыі «Адзіная Расія» і кіраўнік «Нацыянальна-вызваленчага руху» (НОД) Яўген Фёдараў. Фота: сацсеткі

Што не так з заявамі і аргументацыяй Фёдарава?

Амаль усё. 

Пачынаючы з таго, што яшчэ ў 1991 годзе сама Расія (тады РСФСР) на чале з тагачасным яе прэзідэнтам Барысам Ельцыным была адной з першых, хто выйшаў са складу СССР без усялякіх рэферэндумаў і пераходных перыядаў, што забаронена законам СССР № 1409, на які спасылаецца адзінарос Фёдараў. Камуністы спрабавалі адмяніць гэта сілай і прайгралі.

У тым жа годзе Расія, Беларусь і Украіна падпісалі Белавежскія пагадненні аб канчатковым спыненні існавання СССР, а таксама аб узаемапавазе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублік. Міжнародная супольнасць адразу прызнала незалежнасць усіх былых рэспублік Саюза.

Расія аб'явіла сябе правапераемніцай СССР толькі па міжнародных абавязаннях (напрыклад, яна атрымала ў спадчыну месца пастаяннага члена Рады Бяспекі ААН), а таксама па пытаннях маёмасці і даўгоў Савецкага Саюза. Тэрытарыяльна РФ па законе заставалася такой жа, як і РСФСР на момант выхаду з Саюза (без Беларусі, без Украіны з Крымам і Данбасам, без астатніх рэспублік).

А калі браць прапагандысцкі наратыў аб тым, што «рэспублікі не павінны былі пакідаць сабе тэрыторыі, што да СССР ім не належалі», то па той жа логіцы Расія павінна адмовіцца ад Калінінградскай вобласці, Курыльскіх астравоў, Прыднястроўя і многіх іншых тэрыторый (у першую чаргу тых, што яна акупавала з 2014 па 2023 год ва Украіне).

У цэлым пагрозы Яўгена Фёдарава аб непазбежных войнах з усімі былымі савецкімі рэспублікамі за вяртанне іх у склад Расіі не вытрымліваюць ніякай крытыкі. 

Расія з усімі сваімі магчымасцямі прайграе ў вайне нават з адной былой савецкай рэспублікай і таму просіць дапамагчы ўзбраеннямі ізаляваныя і эканамічна слабыя таталітарныя рэжымы.

Чытайце таксама:

Беларусь і Украіна былі калоніямі Расіі? А вось і не

«Расія не зменіцца ніколі». Спецыялістка па нацыях і і нацыяналізме — пра Беларусь, Украіну і Расію

Беларус на чале Беларусі. Вялікі фільм НН пра першага кіраўніка незалежнай Рэспублікі Беларусь Станіслава Шушкевіча, Лукашэнку, Пазняка і 1990-я

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Первым должен быть национализирован путинский дворец/адказаць/
18.09.2023
Чтобы вернуть совок, нужно будет вернуть и всю наворованную собственность. Т.е. этот единорос фактически предлагает национализировать все бывшие советские предприятия, которые путинские олигархи завладели в девяностых при непосредственном содействии самого Путина? Чтож пожелаем ему удачи, чем быстрее они там начнут дележку как пауки в банке, тем быстрее ляснется сама Россия. И тем лучше для нас. Или этот валенок предлагает людям вернуться в гнилой совок, а путинскоя верхушка будет по прежнему жить в олигархическо-капиталистическом строе, получая миллиардные доходы от нефтегаза внутри страны, но при этом все свои активы, виллы, яхты и наворованные миллиардами они будут держать на ненавистном Западе. Хотя вата и совкодро**ры возможно и такой финт скушают.
1
Recurve/адказаць/
18.09.2023
Сам СССР ўтварыўся не легітымна таму ўсе што з ім звязана не мае пад сабою ніякіх юрыдычных абавязкаў і наступстваў. Што лалычыца царызму то ён так сама нелегитымна залез на нашы землі ад Смаленску да Курску. Таму развал царызму і адпаведна аднаўленне беларускай дзяржавы цалкам адпавядае праву.
0
раз-два взяли/адказаць/
18.09.2023
ещё одно подтверждение насколько опасен русский шовинизм...
Эту "болезнь" можно вылечить только полным уничтожением.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829