Знайсці
16.09.2023 / 09:3413РусŁacБел

«Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль». У Лондане паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха»

На сцэне лонданскага тэатра «Барбікан» паставілі «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле культавага рамана Уладзіміра Караткевіча. У пятніцу адбылася сусветная прэм'ера, а журналіст Сяргей Падсасонны наведаў перадпрэм'ерны паказ, які таксама прайшоў з вялікім поспехам. Сваімі ўражаннямі ад паказу ён падзяліўся ў фэйсбуку.

Фота: фэйсбук Сяргея Падсасоннага

«Bravo! Bravo! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — гучала са сцэны. — «Героям слава! Жыве вечна!» — у адказ з залы. Нацыянальныя сцягі і жоўта-блакітная сцэна. Было пра палітвязняў і дзяцей, якія страцілі дом ад рэпрэсій і вайны. Беларуская мова гучала ўвесь вечар: спеў, дыялогі, тэкст Уладзіміра Караткевіча. На сцэне тэатра Барбікан «Дзікае паляванне караля Стаха».

Выдатная праца Мікалая Халезіна, Наталлі Каляды і каманды ўкраінскіх і беларускіх акцёраў ды музыкаў. Сусветная прэм’ера ў пятніцу, але перадпрэм’ерны паказ з поўнай залай, з авацыямі стоячы. Музыка Вольгі Падгайскай бамбічная!

Пастаноўка мегаскладаная тэхнічна. Акцёрская гульня на мяжы фізічнай вытрымкі. Эмоцыі зашкальваюць і ўціскаюць у фатэль, няма моманту адпачынку. Ёсць сувязь з нацыянальным фальклорам, гісторыяй, культурай. Лібрэта Андрэя Хадановіча гучыць, разрываючы на кавалкі, гэта Караткевіч у спеве. А ўсё гэта каштоўна яшчэ таму, што наша ідзе ў свет.

Дырыжор — выбітны Віталь Алексяёнак, які дзеля рэпетыцый налятаў туды-сюды амаль дваццаць рэйсаў, бо фізічна жыве і працуе ў Нямеччыне. Партыі ўкраінскіх салістаў Андрэя Бандарэнкі і Тамары Калінкінай выкананыя бездакорна, галасы небывалай моцы і… па-беларуску — і то як! Цікавае рашэнне з вобразам Андрэя Свеціловіча — жаночая партыя.

Тэатр «Барбікан». Фота: фэйсбук Сяргея Падсасоннага

Ён такі ўвесь чысты, у белым адзенні, таму невыпадковы крыж з пражэктараў, які ўзносіцца над ім. Ягоная смерць з палётам над сцэнай (як у Эйфмана з «Карамазавымі»), пратэстамі 2020 на фоне-экране, дзе ажывае вуліца пасля выбараў, арыя пра тое, што адыходзяць лепшыя, а потым пахаванне і харавы спеў тугі і болю такі, што хочацца выць, а ком сціскае грудзі. Гэта наша гісторыя, наша Беларусь, наш боль.

Гэтаму папярэднічае вячэра ў Дубатоўка, якая паказаная на сцэне як «Апошняя вячэра» Леанарда: ахвяра абраная — прынясуць яе ў другім акце. А Дубатоўк тут ілжывы збаўца, Хрыстос удаваны. Такія ж і сённяшнія лідары, якія толькі робяць выгляд святасці.

Каханне перамагае, але паралельна цягнецца смерць, а «Дзікае паляванне» — гэта зло, якое не знікае ў свеце, а таму не знікае і барацьба з ім.

Дубатоўк гіне, але можа ўсплыць у новым месцы і з новай моцай. Таму трэба быць пільнымі. Гэтак гучыць фінал».

Чытайце таксама:

Сярод рэкамендаваных спектакляў восені ад The Guardian — «Дзікае паляванне караля Стаха» 

Плануецца, што прэм'еру «Дзікага палявання караля Стаха» наведае Карл III. Хадановіч расказаў пра лібрэта

«Каласы пад сярпом тваім» прыбралі са школьнай праграмы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
6
Максим Дизайнер/адказаць/
17.09.2023
Гуляй рванина. Кто был никем, тот станет лондонцем
1
Олег/адказаць/
18.09.2023
[Рэд. выдалена]
1
бабруйчанін/адказаць/
18.09.2023
Максим Дизайнер, )) Зайдрасць .грєх ..максімка Ідзі...у Масква..максімка дызайні .Столькі магчымасцей дзля " дызайнерау" куцюр'е ..пакуль яшче. Беларусы паусюль ..а максімкі у...Масква
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера