Знайсці
15.09.2023 / 19:413РусŁacБел

Збіраюць грошы на апрацоўку відэаархіва вандроўніцы і збіральніцы фальклору Міхаліны Окунь

Беларуская даследчыца і збіральніца фальклору Міхаліна Окунь з-за даносу «інфаказачкі» Вольгі Бондаравай была вымушана ўлетку пакінуць Беларусь. Сёння нястомная вандроўніца па Беларусі, якая амаль кожныя выхадныя ездзіла аўтаспынам у розныя куточкі краіны і здымала на відэа народныя абрады, рэлігійныя святы, фальклорныя фэсты, беларускія танцы, спевы, мае патрэбу ў дапамозе.

Міхаліна Окунь расказала сваю гісторыю на Bysol.org. Збіральніца фальклору сёння апынулася ў Польшчы, бо на радзіме яе пачало шукаць КДБ.

«Цудам мне атрымалася вывезці сюды і мой фота-відэаархіў. Дужа хацела б заняцца яго апрацоўкай, бо шмат хто мае да яго цікавасць, у тым ліку прафесійныя фалькларысты. Хацелася б зрабіць свой сайт, ютуб-канал, фотавыставы, а таксама маю ідэю выдаць паштоўкі з беларускімі вясковымі краявідамі. Дзеля гэтага мне патрэбны добры ноўтбук», — расказвае пра свае планы ў новай краіне жанчына.

Але пакуль Міхаліне трэба закрыць асноўныя патрэбы — зняць пакой, дзе яна магла б займацца апрацоўкай архіва.

У сеціве сёння адкрыты збор, які мусіць дапамагчы беларусцы ў бядзе, і ў тым ліку захаваць унікальныя матэрыялы, які спадарыня Міхаліна збірала на працягу гадоў.

Дапамагчы можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Грошы, сабраныя падчас марафону «Нам не ўсё адно!», пачалі паступаць ініцыятывам, якія дапамагаюць палітвязням

У беларуса-добраахвотніка Аляксандра Царука анкалогія. Просяць дапамогі

На будоўлі ў Варшаве загінуў брат беларускага добраахвотніка ва Украіне. Для пахавання на радзіме збіраюць грошы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15.09.2023
Слава Богу, што яшчэ ёсць такія людзі, як спадарыня Міхаліна. Жадаю ёй поспехаў і аптымізму ў яе працы. Хай ўсё атрымаецца. Але не даюць пакою некаторыя пытанні, якія раз за разам узнікаюць да асобных інстытутаў, фондаў і ініцыятыў. Дык а дзе 2 млн. еўра ад Еўрапарламенту на падтрымку культуры Беларусі ў выгнанні? Ці тое, чым займаецца спадарыня Міхаліна не культура? А можа варта выдзяліць на такую выдатную справу грошы з тых 500к, што сабралі ўжо? Ці планы, мэты і вялікія банкаўскія працэнты з падаткамі не дазваляюць? Дзе прафесіяналы з абсталяваннем і студыямі, якіх толькі ў Варшаве з дзясятак. Ім такі праэкт не цікавы?
16.09.2023
[Рэд. выдалена]
16.09.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера