Знайсці
15.09.2023 / 14:018РусŁacБел

Чаму вызваленне Андрэеўкі, ад якой не засталося жывога месца, важнае для УСУ

Гэта прынцыповая лагістычная артэрыя для расійскіх войскаў.

Андрэеўка. Фота Evgeniy Maloletka / AP

Яшчэ 20 мая расійскія ўлады заявілі, што Бахмут цалкам узяты. Аднак украінскае вайсковае камандаванне распаўсюдзіла ўласную заяву. Камандуючы Усходняй групоўкай войскаў генерал Аляксандр Сырскі спрагназаваў, што расейцы тут «патрапяць у пастку», нагадвае Бі-бі-сі.

Рэч у тым, што ў сярэдзіне мая УСУ пачалі актыўны рух на флангах Бахмута — з мэтай узяць расійскі гарнізон у аператыўнае акружэнне. Найважнейшы ўчастак тут праходзіць побач з сёламі Кляшчэеўка, Андрэеўка і Курдзюмаўка. Яны ляжаць побач з чыгункай і аўтадарогай (Т0513), якая злучае Бахмут з акупаванай Горлаўкай.

Гэта прынцыповая лагістычная артэрыя для расійскіх войскаў. Яе пераразанне паставіць войска РФ у вельмі цяжкае становішча ў Бахмуце і суседнім Салядары.

Уласна, адносна бяспечнай у такім выпадку застаецца толькі адна траса — на мястэчка Папасная. Але калі пасля вызвалення Кляшчэеўкі, Андрэеўкі і Курдзюмаўкі ўкраінскія сілы працягнуць рух на ўсход, то цалкам імаверна, што возьмуць яе пад агнявы кантроль.

Тады расійскія вайскоўцы будуць вымушаныя тэрмінова выводзіць свае войскі з Бахмута, каб не патрапіць у поўнае акружэнне.

Уласна, менавіта каля Андрэеўкі байцам УСУ і ўдалося ў сярэдзіне ліпеня прарваць абарончыя парадкі праціўніка і перасекчы канал Северскі Данец — Данбас.

Так яны стварылі плацдарм на яго ўсходнім беразе, а затым украінскія вайскоўцы пачалі паступова выцясняць расійскія сілы з тэрыторыі паміж Кляшчэеўкай і Андрэеўкай.

Войскі РФ спрабавалі контратакаваць, але ўсе спробы пацярпелі няўдачу.

Чытайце таксама:

Украінскі генштаб пацвердзіў узяцце Андрэеўкі

Украінскія войскі вызвалілі Андрэеўку каля Бахмута — Маляр

Украінскі Генштаб: УСУ вызвалілі некалькі сёлаў на Данбасе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрусь/адказаць/
15.09.2023
Маскаль, не здолеўшы захапіць аніводнага значнага цэнтра ва Украіне, акрамя Херсона, з якога УСУ маскаля выкінулі, амаль год караскалася ў гэты адносна невялікіі райцэнтр Бахмут і зрабіла з яго нейкі прапагандысцкі фетыш. Цяпер жа там маскальская абарона відавочна пасыпалася. Вось і квохчуць яны на ўсё наваколле. 
Увесь гэты час каля Бахмута былі нашыя хлопцы. Там многія беларусы паклалі жыцці. Але і ўваходзілі ў вёскі, адкуль выперлі акупантаў, таксама нашыя хлопцы. То бок, фартэца Бахмут мацьме і беларускую гісторыю!    
2
Максим Дизайнер/адказаць/
16.09.2023
Андрусь

Мариуполь. Донецк, Луганск, Крым чей, шизик?Твои сиколы за все лето две деревни освободили. И те вчера и позавчера. Какая "фартэца"?Едь в свою Польшу, и там фартэцкай.
0
Готовься/адказаць/
17.09.2023
Максим Дизайнер, шизик, закусывай, скоро твоих русских погонят отовсюду, а россию ждет полный распад. Готовься
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031