Знайсці
14.09.2023 / 21:593РусŁacБел

З'явілася ВІДЭА пашкоджанага дэсантнага карабля «Мінск»

У сацсетках з'явілася відэа з пашкоджаным напярэдадні ў бухце часова акупаванага Расіяй Севастопаля расійскім дэсантным караблём «Мінск». На відэа прыкметныя значныя пашкоджанні на палубе і сляды ад пажару.

Прадстаўнік Вайскова-марскіх сілаў УСУ Дзмітрый Пляцянчук пацвердзіў выданню «Украінская праўда», што вялікі дэсантны карабель (не называючы яго назву) пасля такой нанесенай шкоды не падлягае аднаўленню.

У ноч на 13 верасня акупацыйныя ўлады Севастопаля паведамілі пра пажар на суднарамонтным заводзе ў раёне Кілен-Балкі. Пасля высветлілася, што ў выніку ракетнага ўдару пашкоджаныя два судны: вялікі дэсантны карабель класа Ropucha і падводная лодка класа Kilo. Расійскі тэлеграм-канал Baza пісаў, што ў выніку атакі пашкодзілі вялікі дэсантны карабель «Мінск» і дызель-электрычную падводную лодку «Растоў-на-Доне».

А сёння ўкраінская разведка апублікавала таксама відэа ўдару беспілотным катарам па расійскім патрульным караблі. Гэта адбылося, як сцвярджаецца, сёння ўначы. Ёсць сведчанні пра гэта і з расійскага боку.

«Гэтай ноччу пяць [беспілотнікаў] былі знішчаныя на падыходзе …, а адзін змог падабрацца да «Быкава» і зачапіць борт (ступень пашкоджанняў некрытычная)», — фактычна пацвярджае факт пашкоджання расійскі «ваенкар» Рыбар.

Украінцы, аднак, сцвярджаюць, што гэта ўдар не па караблі «Васілій Быкаў», а па караблі «Котаў», які быў у адным патрулі з «Быкавым».

У кожным разе, калі гэты факт пацвердзіцца, расійскія караблі будуць змушаныя прыціснуцца да бухтаў Севастопаля і Наварасійска.

Чытайце таксама:

Новая ўкраінская дальнабойная ракета. Што вядома пра гэтую зброю і ці ўяўляе яна пагрозу для Масквы?

Мінабароны РФ заявіла, што цалкам адрамантуе караблі, якія трапілі пад ракетны ўдар у Севастопалі

Пяць марскіх дронаў атакавалі расійскі карабель у Чорным моры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.09.2023
Ось што бываіць кахда карабель сінтатычэскі ніправільна назвалі. Як назвалі так і палыў ;) з.ы. нужна ўсё ж было Менскам
1
усім лукашыстам прыляціць/адказаць/
15.09.2023
Гэта знак
1
Марфлот саюзнава гасударсцтва/адказаць/
15.09.2023
Karma, дык няўжо ім ніколі не склеіць, не сшыць Мінск? Масква ж на дне мора ляжыць! :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031