Знайсці
14.09.2023 / 16:011РусŁacБел

Чыжоўскі «Залаты грабеньчык» зноў не прадалі, хоць давалі зніжку

Паўторныя таргі, на якіх планавалася прадаць кавярню «Залаты грабеньчык», якая належыць кампаніі «Трайпл», таксама не адбыліся. За яго прасілі каля 1,98 млн даляраў, у параўнанні з мінулым разам прадавалі з 10% зніжкай, піша Office Life.

Фота: bangkokbook.ru

Стартавая цана некалі папулярнай установы была вызначаная ў памеры 7 241 230,85 рубля, а мінімальная цана продажу складала 6 436 649,64 рубля. Аднак пакупніка не знайшлося, нягледзячы на тое што ў валютным эквіваленце цана знізілася нават больш чым на 10%.

Цяпер кавярню будуць рыхтаваць да новых таргоў, дзе яе кошт, хутчэй за ўсё, знізіцца яшчэ больш. «Залаты грабеньчык» размешчаны ў самым цэнтры Мінска, па адрасе: вул. Леніна, 3.

Папярэдні аўкцыён павінен быў адбыцца 4 жніўня. Тады за кавярню прасілі 6,7 млн рублёў. Продаж маёмасці праводзіцца па справе аб банкруцтве ТАА «Трайпл».

Чытайце таксама:

Сельгаскомплекс Юрыя Чыжа на Лагойшчыне перайшоў у іншыя рукі

Юрый Чыж судзіцца з малодшым сынам за фармзавод

У Мінску выставілі на продаж яшчэ адну запраўку «Трайпла»

Юрый Чыж вярнуў пад сваё кіраванне галоўны актыў сям'і ў Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цыркач/адказаць/
14.09.2023
Интересен контекст.
Это всё происходит в то время, когда ресто-бизнесы в Беларуси продаются один за другим. Потому, что уже невыгодно...

Да вы и сами видите, как сильно уменьшилось количество людей на улицах. Это видно невооружённым взглядом. Уезжают люди. Безостановочно уезжают с 2020-го.
И тенденция не меняется.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера