Знайсці
14.09.2023 / 09:583РусŁacБел

Медсястра пад Пінскам выцягнула з вады траіх тапельцаў

Усё адбылося ў сярэдзіне ліпеня, калі Анжаліка Жалязняк была ў адпачынку. Яна з блізкімі адпачывала на возеры пад Пінскам, паведамляе «Медыя-Палессе».

Раптам ля абрыву пачала тануць жанчына. І медык кінулася туды.

«Я нырнула і за валасы яе выцягнула. Мне дапамагала дачка, і сяброўка была яшчэ там са мной. Мы яе выцягнулі, аказала дапамогу. Яна не была прама ў крытычным стане. Перавярнула — яна адкашлялася, вада выйшла», — распавяла медсястра.

Праз нейкі час жанчына заўважыла, што ўсё ля таго ж абрыву тоне дзяўчынка. Мама пачала яе ратаваць, але дачка пацягнула яе пад ваду. «Зноў, дзякуй богу, былі сябры побач, дачка. Разам усе дружна выцягнулі», — сказала медык.

Выратаваныя маці і дачка ў парадку.

Чытайце таксама:

У Клімавіцкім раёне ў рацэ патанула дзевяцігадовая дзяўчынка

Пад Стоўбцамі прайшла закрытая рэйв-вечарынка, якая скончылася трагедыяй

15-гадовы падлетак патануў у Святым возеры ў Магілёве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Жыхар вёскі/адказаць/
14.09.2023
Вось хто сапраўдны Герой Беларусі, вось хто заслугоўвае павагі і узнагароды, а не ўсякія халуі ўлады і ардынцы.
4
освод/адказаць/
14.09.2023
а чыво тапельцы палезьлі ў воду? без саатветствуюшчых навыкаў і страхоўкі?
0
Чытач/адказаць/
14.09.2023
А пра трэцяга чаму не написали?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера