Знайсці
13.09.2023 / 22:0515РусŁacБел

«Уся наша прадукцыя прадаецца і без выкарыстання на ёй беларускай мовы». Гарадзейскі цукровы камбінат больш не выпускае цукру «Літвінскі»

«Моўны інспектар» Ігар Случак заўважыў, што з продажу знік цукар «Літвінскі» вытворчасці Гарадзейскага цукровага камбіната і што ўвогуле беларуская мова фактычна ўжо не выкарыстоўваецца на гэтым прадпрыемстве на ўпакоўцы прадукцыі. Напісаўшы туды ліст, Ігар атрымаў адказ у стылі «адчапіцеся з вашай мовай». 

«Літвінскі цукар» пакуль што, прынамсі, у Гарадзеі прайграў «Русскому сахару»

У адказе, хоць і напісаным па-беларуску, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці Андрэй Бацкель не лічыць патрэбным трымацца нейкага дыпламатызму, а маніфестуе абыякавасць кіраўніцтва прадпрыемства да беларускай мовы адкрыта. І адначасова зазначае, што яно зусім не зацікаўленае і ў тым, каб людзі, прыхільныя да беларускай мовы, набывалі гарадзейскі цукар:

«Мы не плануем павялічваць колькасць этыкетак ці ўпаковак прадукцыі на беларускай мове проста так. Уся наша прадукцыя прадаецца і без выкарыстання на ёй беларускай мовы, таму сэнсу штосьці мяняць і павялічваць выдаткі ў нас няма. Вы можаце набываць цукар тых прадпрыемстваў, у якіх надпісы на этыкетках вас задавальняюць».

Зрэшты, такое пагардлівае стаўленне да спажыўцоў прадукцыі не надта і здзіўляе, бо, на думку спадара Бацкеля, ад іх пазіцыі нічога і не залежыць:

«Колькасць прадукцыі, што рэалізоўваецца, у межах любой краіны залежыць ад цаны і даведзеных паказчыкаў вышэйстаячых органаў». 

Адпаведна, Бацкель піша:

«У найбліжэйшы час наша прадпрыемства не плануе дадаваць інфармацыю на пакунках цукру вагой 1 кілаграм на беларускай мове». Хопіць і таго, што на ёй вырабляецца толькі «этыкетка сцікаў (4 і 5 грамаў)».

Што тычыцца сайта прадпрыемства, то ў адказе паведамляецца:

«Сайт не мае беларускамоўнай версіі, і ў найбліжэйшы час змен у гэтым кірунку не плануецца».

Пры гэтым відавочна, што аргумент адносна таго, што беларуская мова на этыкетках «павялічвае выдаткі», у гэтым выпадку не працуе нават чыста тэарэтычна. Бо раней у Гарадзейскага цукровага камбіната ўжо была ўпакоўка цукру «Літвінскі» на беларускай мове, і выдаткі калі і павялічваюцца, то акурат ад яе замены на іншую.

Таму можна не сумнявацца, што тут вызначальны фактар не аб'ектыўныя эканамічныя разлікі, а ўласнае суб'ектыўнае (негатыўнае) стаўленне кіраўніцтва камбіната да беларускай мовы.

Чытайце таксама: 

Белдзяржхарчпрам запэўнівае, што цукар даражэць не будзе

Асуджаны на 13 гадоў Міхаіл Крыштаповіч папрасіў памілавання ў Лукашэнкі і выйшаў на волю, атрымаўшы ў вотчыну калгас

Тром з чатырох цукровых камбінатаў дадуць крэдыты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
гоблен/адказаць/
14.09.2023
Я гоблен, мне лукашенка запретіл пісаць на НН на чалавечай, человеческая - это английский язык. Французский там, немецкий... (глумливо ухмыляецо) мну лука ими пользавацо не запрещал ни разу, не придумывайте
1
гоблен/адказаць/
14.09.2023
цукравар , Как спросите) ну вот скажите: русская водка есть? Еееесть! Русская баня, русская берёза? Русская баба, русская душа? Русский бильярд, наконец? Тогда почему русскому сахару не быть?
0
На расейскай мове змагаецца за беларускую культуру?/адказаць/
14.09.2023
h, А табе асабіста хто забараніў размаўляць на нармальнай?
Ці ты проста троль?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829