Знайсці
13.09.2023 / 18:0714РусŁacБел

На паказах прапагандысцкага фільма «На іншым беразе» арганізоўваюць аншлагі, адміністрацыйны рэсурс ужо запушчаны

Упершыню выпушчанае «Беларусьфільмам» кіно «На іншым беразе» збіраюцца паказаць 14 верасня. Праўда, у многіх кінатэатрах за дзень да прэм'еры не набылі ніводнага квітка. Але аншлагі ўлады збіраюцца, як выглядае, забяспечыць даўно выпрабаваным метадам. Напрыклад, студэнтаў біялагічнага факультэта БДУ куратары папярэдзілі яшчэ ўчора: у чацвер усе разам ідуць глядзець кіно, піша «Люстэрка».

Адна са студэнтак расказала «Люстэрку», што ісці на прагляд фільма абавязваюць студэнтаў першага, другога і трэцяга курсаў. Ад заняткаў іх вызваляюць, але квіткі, што каштуюць 6 рублёў, маюць набываць за свой кошт. Мабыць, усіх не будуць накіроўваць у адзін дзень, а дзяліць патэнцыйную аўдыторыю на часткі.

Адносна стаўлення да гэтага яе і аднакурснікаў дзяўчына адказала проста:

«Нас ужо нічога не здзіўляе. Хутчэй, некаторыя шкадуюць, што марна патрацяць час. Некаторыя абмяркоўвалі паміж сабой, ці можна будзе купіць квіток і пайсці дадому. Але так як для гэтага спецыяльна вызваляюць ад пар, то пайсці наўрад ці атрымаецца».

У іншых студэнтаў БДУ кінапрагляд запланаваны на 19 верасня, піша тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». Грошы на квіток трэба здаць загадзя. Прагляд запланаваны ў кінатэатры «Кастрычнік», у сувязі з гэтым адмяняюцца заняткі на чацвёртай і пятай пары. За пропуск можна апраўдацца квітком з напісаным на ім прозвішчам, а бонусам тым, хто на фільм пайшоў, мае быць адпрацоўка дзвюх пар фізкультуры.

У прыёмнай прарэктара БДУ па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях, куды журналістка «Люстэрка» дазванілася як нібыта студэнтка, нават не пыталіся пра факультэт і таго, што ісці ў кінатэатр трэба па загадзе зверху, не адмаўлялі. На пытанне, што рабіць, калі ісці не атрымліваецца з асабістых прычын, там сказалі, што трэба мець нейкія апраўдальныя дакументы:

«Калі ў вас ёсць прычына, напрыклад, на той час, калі будзе ісці фільм, будзе афіцыйны талон да лекара, то вы потым яго пакажаце тым, хто складае спісы [тых, хто ідзе ў кіно]. І думаю, нармальна ўсё будзе».

Фільм «На іншым беразе» зняты па сцэнарыі Івана Крываручкі, а рэжысёрам-пастаноўшчыкам карціны выступіў Андрэй Хрулёў.

У аснове сюжэта фільма — падзеі 1925 года, калі пасля падпісання мірнай Рыжскай дамовы заходняя частка Беларусі трапіла пад уладу Польшчы.

Яго галоўныя героі — родныя браты, якія родам з-пад Стоўбцаў. Павел Смоліч жыве са сваёй маці ў Заходняй Беларусі недалёка ад мяжы з БССР, а ягоны старэйшы брат Антон дзейнічае ў антыпольскай савецкай партызанцы.

Вядома, што на гэтае кіно патрацілі амаль 4 млн рублёў, на кінастудыі яго называюць нацыянальным праектам года. 

Чытайце таксама:

«Яго просіць народ». «Беларусьфільм» здыме кіно пра падзеі 2020 года

БелТА выпусціла фільм пра карніцу Тоньку-кулямётчыцу, але давялося распавесці, што рускія нацысты знішчалі мірных палякаў

Свята-Елісавецінскі манастыр арганізоўвае кінапрэм'еру расійскай агіткі

Расійскі фільм «Сведка», у якім разня ў Бучы прыпісваецца «ўкранацыстам», цалкам праваліўся ў пракаце

У Мінску на прэм’еру фільма з фэйкамі пра Бучу прыйшла толькі Бондарава з сяброўкамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
14.09.2023
Як та раз спытаў я ў дзеда: "Ці памятае ён Галадамор"? Ён адказаў што ў заходняй Беларусі як і ў заходняй Украіне не было ніякага Галадамора. Голад ўтварылі бальшавікі на ўсходзе і там нашы людзі паміралі з голаду. Далей расказаў што ягоны дзед памёр з голаду ў першай палове 1920х, памёр з голаду на па дарозе ў Беларусь з Паволжа куды беларусаў маскавіты масава дэпартавалі пад час першай сусветнай вайны. Кінулі ў полі, а пасля у тых месцах пачаўся вялікі голад.... Так я ад дзеда даведаўся што калі размова пра голад на Паволжы, то гэта размова пра смерць нашых продкаў якіх маскавіты масава дэпартавалі з Беларусі ў першую сусветную вайну. Што датычыца голаду ў 1930 я вядомага ва Украіне як Галадамор, то ён быў толькі там дзе была ўлада бальшавікоў. Нашы людзі ў заходняй частцы Беларусі як і Украіны пры паляках ня ведалі галадамору.
0
Рэчаіснасьць /адказаць/
14.09.2023
Федзя, паглядзіся ў люстэрка спачатку, зірні напрыклад на мову свайго каменту
1
Вероятный/адказаць/
14.09.2023
Федзя, і тагачасныя, і сёняшнія "калхознікі" аднолькава рускамірныя. Толькі сённяшнія яшчэ і на памылках бацькоў няздольныя вучыцца. Таму, "спасіба" вам. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера