Знайсці
13.09.2023 / 14:4721РусŁacБел

Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце і папярэдзіла, што прыйдзе ў кожны ўрад з просьбай прызнаць новы пашпарт

13 верасня беларуская лідарка Святлана Ціханоўская выступіла ў Еўрапарламенце. Яна распавяла пра беларускіх герояў, папрасіла гарантаваць Беларусі еўрапейскую будучыню, распавяла пра новы беларускі пашпарт і заклікала да трыбунала над Лукашэнкам.

 Святлана Ціханоўская. Фота: прэс-служба палітыка

«У адрозненне ад вайны ва Украіне, наша вайна — ціхая. Мэта Крамля ў гэтай вайне такая ж, што і ва Украіне: ператварыць Беларусь у калонію Расіі. Пуціну ў гэтай справе дапамагае Лукашэнка — ён па частках прадае незалежнасць нашай краіны», — заявіла Ціханоўская.

Яна распавяла пра герояў гэтай «ціхай» вайны — рэйкавых партызанаў, каліноўцаў, праваабаронцаў і іншых. 

«У нашай ціхай вайне паказала сябе мноства ціхіх герояў. Настаўнікі, што адмаўляюцца вучыць дзяцей «дзяржаўнай ідэалогіі». Сумленныя чыноўнікі, якія дзеляцца каштоўнай інфармацыяй. Бізнэсмены, што таемна дапамагаюць семʼям рэпрэсаваных. Пенсіянеры, якія звярнуліся да мяне з просьбай «перадаць еўрапейцам, што мы не здамося», — сказала Ціханоўская. 

Яна заявіла, што ЕС — гэта будучыня, да якой беларусы імкнуцца. 

«Мы хочам вярнуцца дадому. Дадому ў Еўропу. Беларускія дэмакратычныя сілы прынялі сумесную дэкларацыю, што акрэслівае нашу стратэгічную мэту — уваходжанне Беларусі ў ЕС. Ведаю, што гэта доўгі працэс, і ён не будзе лёгкім. Аднак для нас няма зваротнага шляху. Еўрапейскі саюз — гэта будучыня, да якой мы імкнёмся і ў якой прагнем застацца назаўсёды. 

Яна распавяла, што АПК працуе над тым, каб пачаць выдачу нацыянальных беларускіх пашпартоў. «Вельмі хутка мы прыйдзем да вашых урадаў з просьбай прызнаць нашы новыя пашпарты», — сказала яна.

Таксама яна заклікала не спыняць барацьбы з дыктатурамі. 

«Дапамажыце нам прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці. За забойства апанентаў «эскадронамі смерці». За катаванні мірных пратэстоўцаў. За выкраданне ўкраінскіх дзяцей. За вядзенне вайны супраць беларусаў і супрацоўніцтва ў вайне супраць Украіны. У яго на плячах доўгі спіс злачынстваў. Ён не заслугоўвае ніякага месца на міжнародных форумах. Адзінае, чаго ён заслугоўвае, — гэта квіток у адзін канец у Гаагу.

І мне сапраўды цікава, як некаторыя людзі да гэтага часу смеюць называць яго прэзідэнтам? Давайце растлумачым: ён махляр!» — сказала яна. 

Яна заклікала еўрапарламентарыяў падтрымаць рэзалюцыю з прызнаннем еўрапейскіх памкненняў беларусаў, якую ўнёс Пятрас Аўштравічус. «Я прапаную вывесці адносіны паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўрапарламентам на новы ўзровень і інстытуцыяналізаваць нашу супрацу», — сказала яна.

Еўрапарламентарыі віталі яе выступ стоячы. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
84
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
13.09.2023
Янка, Что вы там в кабинете такое забористое курите? Или это осеннее обострение?
0
огонь, вода и мёдныя трубы/адказаць/
13.09.2023
[Рэд. выдалена]
1
Пасля працы/адказаць/
13.09.2023
Дзякуй табе Божа, што ў нас ёсць Святлана Георгіеўна, дзякуй, даражэнькі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930