Знайсці
12.09.2023 / 15:117РусŁacБел

Грошы, сабраныя падчас марафону «Нам не ўсё адно!», пачалі паступаць ініцыятывам, якія дапамагаюць палітвязням

Першыя пераводы атрымалі Dissidentby, «Краіна для жыцця», BY_help і Рада культуры, піша «Свабода» са спасылкаю на арганізатараў.

Станам на цяпер у гэтыя арганізацыі накіравана 63,5 тысячы еўра з 557,8 тысячы сабраных. Іншыя плацяжы — у працэсе.

Арганізатары збору зазначаюць, што ўсё робіцца акуратна і па законах. Прадстаўнікі ініцыятыў падпісваюць дамовы асабіста ў прысутнасці натарыуса. Банк хоча быць упэўненым, што гэта не адмыванне грошай, таму патрабуе шмат дакументаў. Ёсць і пытанне з падаткамі. Усё гэта адбірае шмат часу, прызнаюцца арганізатары.

Пры ўсіх цяжкасцях не змяніўся намер арганізатараў марафону выдаткаваць сабраныя сродкі на перадачы, медыцынскую дапамогу, аплату адвакатаў і фінансавую дапамогу сем’ям палітычных вязняў. Грошы размяркоўваюцца сярод ініцыятыў, якія непасрэдна дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям — зыходзячы з іх патрэб.

Марафон салідарнасці з палітвязнямі праходзіў 29—30 ліпеня — падчас яго атрымалася сабраць больш за 574 000 еўра. Праз месяц улады яго прызналі «экстрэмісцкім».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Лічыльнік/адказаць/
12.09.2023
Карысны ідыёт, калі вы сапраўды той за каго сябе выдаяце, т.б. ідыёт, хаця й карысны, то павінны ведаць такое слова як "камісія". Яна бывае не толькі лячэбнай да вашага ведама, але і банкаўскай ці плацёжных сэрвісаў. І неяк па-багатаму акругляеце: 574-557,8=16,2, а ніяк не 20К. Хаця хз, можа для карысных ідыётаў рэжыма 3800 еўра - то не грошы? 2,8% камісіі ад такой буйной сумы - нармальная страта. Як і камісіі за пераводы на карткі бенефіцыярам выплат. Думайце, на чый млын льяце ваду, пішучы ўсякую бздуру.
3
Донкіхот/адказаць/
12.09.2023
Лічыльнік, вы бясплатна л’еце ваду на млын мутных схемаў ці хоць за грант які? Няма такіх камісій на дабрачыннасць. Пачытайце хоць Рэвалют той жа з камісіяй 0! https://www.revolut.com/donate-money/
12.09.2023
З кожным разам ўсё цікавей і цікавей назіраць гэты цырк з размеркаваннем сабраных грошай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930