Знайсці
12.09.2023 / 13:513РусŁacБел

Беларусцы адмовілі ў выдачы польскага праязнога дакумента замежніка для нованароджанага дзіцяці

Беларусы, якія жывуць у Польшчы і не могуць вярнуцца ў Беларусь, каб зрабіць пашпарт, звычайна спыняюцца на афармленні польскага праязнога дакумента для замежнікаў. Вольга (імя зменена) збіралася аформіць такі дакумент свайму дзіцяці, якое нарадзілася ў Польшчы, але атрымала адмову. MOST высветліў чаму.

 Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Польскі праязны дакумент іншаземца (polski dokument podróży dla cudzoziemca) — гэта часовая замена пасведчання асобы, якая выдаецца асобам без грамадзянства і іншаземцам, чый пашпарт пратэрмінаваны, страчаны, сапсаваны, і няма магчымасці аформіць новы. Акрамя таго, яго могуць атрымаць тыя, хто ніколі не меў пашпарта. 

У Вольгі менавіта такая сітуацыя. У іх з мужам у Польшчы нарадзілася дзіця, але аформіць яму пашпарт у Беларусі яны не могуць: ёсць рызыка палітычнага пераследу. 

«З парога сказалі, што нам не ўдасца»

— Мы сабралі дакументы па спісе з сайта gov.pl, і муж адправіўся ва ўжонд. Там практычна з парога сказалі, што дакумент атрымаць не ўдасца, бо выдаецца ён на падставе ДНЖ. А каб атрымаць ДНЖ, неабходна мець пашпарт. Атрымліваецца замкнёнае кола, — кажа Вольга. 

Цяпер сямʼя разглядае два варыянты. Першы варыянт — атрымаць у беларускім консульстве часовы праязны дакумент для вывазу дзіцяці з краіны. Ён выдаецца на тэрмін да 7 дзён, каб чалавек мог пакінуць краіну. У тэорыі гэты дакумент могуць прыраўняць да дакумента, які пацвярджае асобу, і на падставе яго зрабіць польскі праязны дакумент. 

— Загваздка ў тым, што, каб пайсці ў беларускае консульства, трэба мець на руках пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці з апастылем, а наколькі я ведаю, апастыль ставіцца толькі ў Варшаве. Цяпер у нас няма магчымасці выехаць туды па асабістых прычынах. Таму часова адклалі гэтае пытанне. 

«Складаная працэдура без гарантаванага выніку»

Другі варыянт сямʼі — атрыманне міжнароднай абароны адным з бацькоў, на падставе чаго дзіця таксама можа атрымаць міжнародную абарону і пазней — праязны дакумент замежніка. Сямʼя звязвалася наконт гэтага пытання з Беларускім домам у Варшаве. 

— Любы з двух варыянтаў займае час. Атрыманне міжнароднай абароны мне падаецца вельмі складанай працэдурай без гарантаванага выніку. Абарону могуць як даць, так і адмовіць у ёй. А могуць даць частковую абарону, але яна не каціруецца для атрымання праязнога дакумента, адпаведна, пытанне з дакументам для дзіцяці так і застанецца нявырашаным.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
35
Абуральна
8
2
Вадзім/адказаць/
12.09.2023
1. Няма такога паняцца "частковая абарона". Ёсьць статус бежанца і ёсьць дадатклвая абарона. Абодва статусы лаюць права на праязны дакумент і яго дакладна выдаюць з любым са статусаў - праверана. Статус бежанца адрозны перадусім тым, што дазваляе польскае грамадзянства нашмат хутчэй атрымаць.

2. Працэнт адмоваў у статусе дадаковай абароны вельмі маленькі, менш 1% наколькі я памятаю. Падавацца варта адназначна. Маючы на руках рашэнне аб дадатковай абароне цалкам вырашаецца далей пытанне ДНЖ - ён выдаецца толькі на падставе дадаковай абароны, як і праязны дакумент. Ні жыллё, ні работа, ні даход больш на ДНЖ не ўплываюць.

3. У Польшчы вельмі распаўсюджаная зьява, калі на месцах чыноўнікі дадумваюць правілы самі. Той жа песел у адным ужондзе табе скажуць што не раней чым праз месяц, а ў суседнім ужондзе, ці нават проста ў іншую зьмену ў тым жа, дадуць адразу і самі докі аформяць.

Наколькі я памятаю ўказ пра праязны дакумент тычыўся і нованароджаных (зараз самому лянота гугліць, няхай самі глянуць) і тады гэтая адмова гэта проста звычайная самадзейнасьць чыноўнікаў.

Такое спрэс у Польшчы, законы мяняюцца, чыноўнікі не пасьпяваюць ці ня хочуць, а адказнасьці ў іх фактычна ніякай, толькі праз суд. На гэта і разьлік, што судзіцца ніхто ня будзе. Але то не праблема, можна проста пачакаць пакуль утрасецца, можна самому папісаць лісты ва ўстановы вышэй ці ў суд. Раю месяцок пачакаць і зноў падацца. Нервавацца дакладна не раю)))
0
Васіліна /адказаць/
12.09.2023
Няма абсалютна ніякай праблемы. Апыстыль на пасведчанне аб нараджэнні можна атрымаць поштай. На інтэрнэт старонцы ёсць уся інфармацыя. Ад моманту высылкі карэспандэнцыі да атрымання гатовага дакумента 3 тыдні +- колькі дзён. Пасведчанне на вяртанне маленькім дзецям афармляюць тэрмінам да 6 месяцаў, бо ці мала што можа здарыцца і абставіны вяртання зменяцца. За гэты перыяд можна паспець аформіць і атрымаць дзіцяці від на жыхарства. Усё гэта проста, галоўнае - знайсці інфармацыю і правільна ёй скарыстацца. Інфармацыя не з галавы, а з асабістага дасведчаныя.
12.09.2023
Апостиль отправляйте в Ваву почтой, на сайте расписано как это сделать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031