Знайсці
12.09.2023 / 09:581РусŁacБел

У матчы другой лігі беларускага чэмпіянату выйшаў на поле 68-гадовы футбаліст

Цікавы эпізод здарыўся ў матчы фінальнага этапу Гродзеншчыны, дзе ў мінулую нядзелю «Смаргонь-2» прымала «Масты».

Сяргей Новік. Фота: Свояк.рф

У гэтай гульні была зафіксавана мінімальная перамога (1:0) гасцей.

Аднак увагу на сябе звяртае ў першую чаргу іншы факт. У складзе гаспадароў на замену на 84-й хвіліне выйшаў Сяргей Новік — 68-гадовы абаронца. Ён нарадзіўся 24 чэрвеня 1955 года, звяртае ўвагу football.by.

Перш у гэтым сезоне Новік (дарэчы, ураджэнец Смаргоні) двойчы трапляў у заяўку клуба з роднага горада на матчы трэцяга дывізіёна, аднак на поле не выходзіў.

Фрагмент матча. Фота: «Светлы шлях»

Самым сталым прафесійным футбалістам у свеце лічыцца японец Міура Кадзуёсі, якому цяпер 56 гадоў. Ён выступае за партугальскі «Алівейрэнсэ» з другой лігі.

У Беларусі ж за «Чысць» з другой лігі гуляў Мікалай Мятліцкі ва ўзросце 58 гадоў.

Чытайце таксама:

Самы тытулаваны футбольны клуб Італіі вырашылі прадаць

Беларусь не здолела перамагчы Андору

На трэнера Артура Мустыгіна завялі крымінальную справу — Трыбуна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12.09.2023
Глядзеў-глядзеў дзядзька на футбол у сваім двары, і не вытрымаў. Паважаю!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера