Знайсці
11.09.2023 / 16:16РусŁacБел

У Літве збіраюцца прадоўжыць тэрмін дзеяння пашпартоў іншаземцаў для беларусаў

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы ў сувязі з дыскрымінацыйнай палітыкай рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да ўласных грамадзян прапанавала Сейму краіны разгледзець прадаўжэнне тэрміну дзеяння пашпартоў для іншаземцаў. Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус.

Фота ілюстрацыйнае

У літоўскім МУС прапануюць павялічыць тэрмін дзеяння пашпартоў іншаземцаў да трох гадоў.

«Мы гаворым толькі пра людзей, якія бягуць ад рэжыму, мы не гаворым пра кіроўцаў грузавікоў, іншых рабочых. Менавіта тут апазіцыі даецца такая магчымасць — для тых, у каго ёсць дазволы на пражыванне на гуманітарных падставах, я б, напэўна, так выказаўся», — сказаў Абрамавічус.

Пашпарт іншаземца выдаецца ў Літве замежніку, які мае часовы або пастаянны ДНЖ Літоўскай Рэспублікі, а таксама не мае дзейнага пашпарта і магчымасці яго атрымаць з аб'ектыўных прычын. Такі пашпарт выдаецца на тэрмін, які не перавышае тэрміну часовага дазволу на жыхарства таго, хто звярнуўся — часцей за ўсё ён выдаецца на год. 

Чытайце таксама:

Дэпартамент міграцыі Літвы чакае наплыў беларусаў па пашпарт замежніка і тлумачыць, што атрымаюць яго не ўсе

«Ягор зрабіў мне прапанову — выйшаў новы закон». Былыя палітвязні згулялі ў Літве вяселле-перформанс

«40% палітвязняў — моладзь да 25 гадоў». Дарадца Ціханоўскай пра дылему: з'язджаць ці заставацца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031