Знайсці
09.09.2023 / 23:059РусŁacБел

Штогод у свеце ад сутыкненняў з празрыстымі паверхнямі гінуць мільёны птушак. Як ім дапамагчы?

Птушкі не ўспрымаюць празрыстую і люстраную паверхню як перашкоду, а наадварот — бачаць у шкле адлюстраванне звыклай для сябе прасторы, куды можна паляцець, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». 

Следам ад сутыкнення птушкі з шыбай можа быць пакінутае на шкле пёрка. Фота: Fundacja Szklane Pułapki

Гэтая праблема вельмі сур’ёзная, але непрыкметная: пацярпелых птушак у гарадах падбіраюць каты, сабакі, лісы, вожыкі, чайкі, вавёркі, куніцы, птушкі сямейства крумкачовых.

Некаторыя птушкі здольныя паляцець пасля ўдару, але не заўсёды яны выжываюць.

Дапамагчы птушкам можна, зрабіўшы сваё акно прыкметным для іх. А для гэтага трэба наклеіць звонку на шкло белыя налепкі-кропкі па так званым «правіле далоні»:

  • па вертыкалі інтэрвал ад кропкі да кропкі павінен быць не большы за 5 см,
  • па гарызанталі паміж кропкамі павінна быць не больш за 10 см.

Фота: Fundacja Szklane Pułapki

Шкло з налепкамі па «правіле далоні» робіцца добра бачным для птушак.

Фота: Fundacja Szklane Pułapki

Чытайце таксама:

Сеў Леніну на галаву. З аграсядзібы пад Маладзечнам збег бусел і паляцеў у горад гарэзнічаць

Каля 75% маладых буслоў гінуць у першы год жыцця падчас міграцыі. Чаму так?

Як сёння шкодзяць беларускай прыродзе старадаўнія штучныя каналы?

Якая сувязь паміж бабрамі і птушкамі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
10.09.2023
Кокіам, ну ён кліча (перагаворваецца з вераб'ямі і іншымі птушкамі) кагосьці ў госьці... я ж бачу і чую... але... як сам аднойчы (нядаўна зусім было) убачыў у небе АРЛА, то... замер. нібы памёр. і нічым нельга было зварушыць яго. датуль, пакуль не зляцеў арол 
0
сьляпая/адказаць/
10.09.2023
вось, ну то пэўна для розных птушачак)
0
ПрапрапраўнукДарвіна/адказаць/
10.09.2023
Дарвініст, антрапагеннае і тхнагеннае ўздзеянне такое тннсійнае, што экасістэмы не паспяваюць эвалюцыянаваыь ў ьактй жа хуткасцю. Дысбаланс экасістэмы, знішчэнне пэўных парод птушак, прыводзіць да краху. Калі не рабіць адпаведных захадаў,. О хутканашая прырода .удзел складацца выключна ў грызуноў ды глызоў паразітаў, а таксама з мураваных вірусаў ды мікробаў, устойлівых да антыбіётыкаў. Застанемся з акварыўмнымі рыбкамі ды папугайкамі ў клетках. У часы Дарвіна не маглі прадказаць ні маштабаў, ні вынікаў чалавечага ўмяшання ў біягеаценозы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829