Знайсці
09.09.2023 / 18:1137РусŁacБел

Бондаравай забаранілі крытыкаваць «небажыхароў» пад пагрозай «валуна ў падваротні». Але яна ўсё адно не можа стрымацца

Вядомая гродзенская даносчыца Вольга Бондарава напісала ў сваім тэлеграм-канале, што ёй забаранілі крытыкаваць чыноўнікаў, але ўсё адно не ўстрымалася, каб не кінуць камень у агарод старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

«Мне пад пагрозай валуна ў падваротні забаранілі крытыкаваць любых небажыхароў», — напісала Бондарава. Праўда, праз некаторы час яна адрэдагавала свой допіс, словы пра валун у падваротні з яго зніклі, заўважыла «Радыё Свабода».

А крытыка ў адрас старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка засталася, хоць Бондарава яе і назвала дыпламатычна «каментаром». 

Гэтым разам «інфаказачцы» не спадабалася назва сыру ад ААТ «Малочны свет». На апублікаваным Бондаравай здымку Каранік трымае сыр пад назвай «Губерт».

«Віншую вас, гродзенцы: цяпер і сыр у вас названы ў гонар каталіцкага бельгійскага біскупа, кімсьці па-езуіцку хітрым і дальнабачным прызначанага «заступнікам» Гродна. Глытайце і няма чаго тут моршчыцца», — напісала прарасійская актывістка.

Паводле Бондаравай, немагчыма сабе ўявіць «большага здзеку з дня вызвалення паловы краіны ад няволі панскай Польшчы 17 верасня».

Святы Губерт лічыцца заступнікам Гродна. Гістарычны герб горада, на якім змешчана выява аленя святога Губерта і які лічыцца афіцыйным і сёння, быў зацверджаны яшчэ ў XVI стагоддзі. 

Чытайце таксама:

У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку

«Паноў бачым, шляхту бачым, а савецкага воіна-вызваліцеля чамусьці няма». Прапагандысты ваююць з муралам у Гродне

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

«Сколько можно совершать ошибки, товарищи?» Бондарава знайшла новага ворага — васілёк

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
10.09.2023
Молодые попы живут в благоустроенных коттеджах на местных «Поле чудес», пока им с людей разных вероисповеданий годами собирают деньги на строительство православных церквей в мелких микрорайонах, чтобы застолбить зону за РПЦ. Видите ли, им жмёт соседство с костёлами в центре, обязательно нужно зайти вглубь районных центров с преобладанием прихожан иной веры.
0
Толькі лукашысты выкарыстоўваюць "невероятный/неверагодны" як абразу!/адказаць/
10.09.2023
Вероятный, шмат людзей пасля 2020 і 2022 вывучыла мову, што далей? 
Ціханоўская сёння размаўляе лепей за Пазняка))
0
Вероятный/адказаць/
11.09.2023
Толькі лукашысты выкарыстоўваюць "невероятный/неверагодны" як абразу!, хто гэтыя “шмат людзей”? Можна дзень прабадзяцца па Менску і не пачуць слова па-беларуску. Нацыянальная мова - яна не для заклінанняў супраць Лукашэнкі, а для ўжывання і нацыянальнага будаўніцтва.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829