Знайсці
08.09.2023 / 18:48РусŁacБел

Яшчэ 10 чалавек прызналі палітвязнямі, іх колькасць дарасла да 1519

Праваабаронцы з «Вясны» 8 верасня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ дзесяці чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі, паводле іх версіі, цяпер складае 1519 чалавек.

Імёны новых палітвязняў — Дзмітрый Макееў, Антон Хадкевіч, Дзмітрый Гудзееў, Арцём Караткевіч, Валянцін Штэрмер, Антон Шыбут, Руслан Рабкавец, Вольга Брыцікава, Аляксандр Кухарэнка і Аляксандр Балонкін.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1519 палітвязняў. 

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Затрымалі ўладальніка брэсцкага бара «Дэндзі»

У Брэсце сілавікі затрымалі дваіх мужчын за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сілавікі затрымалі бухгалтарку з Магілёва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031