Знайсці
08.09.2023 / 13:191РусŁacБел

БАЖ назвала лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова». Сярод пераможцаў — «Наша Ніва»

Беларуская асацыяцыя журналістаў назвала сёння пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», які сёлета праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.

Інфармацыйныя жанры

1-е месца — Зміцер Панкавец, «Радыё Свабода», «Ніхто не верыў, што мы застанёмся жывымі». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай.

2-е месца — Ягор Парфяненка, «Новая газета. Европа», «Мариуполь. Город, которого нет».

3-е месца — Віялета Саўчыц, «Радыё Свабода», «Шнары пратэсту». Шэсць фотагісторый пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га.

Аналітычныя жанры

1-е месца — Зміцер Косач, «Салідарнасць», цыкл «Референдум».

2-е месца — Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода», «Лукашэнка як гарант страты суверэнітэту».

3-е месца — Аляксандр Класкоўскі, «Позірк», «Прощать политических врагов Лукашенко не готов».

Мастацка-публіцыстычныя жанры

1-е месца — Зміцер Казакевіч, «Белсат», «Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай — на 38-ы дзень пасля турмы.

2-е месца — Настасся Зелянкова, «Салідарнасць», серыя «Жанчыны».

3-е месца — Аляксандр Баразенка, Дзяніс Дудзінскі, «Белсат», цыкл рэпартажаў «Людзі вайны».

Журналісцкае расследаванне

1-e месца — «Наша Ніва», «Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса».

2-е месца — Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка, Беларускі расследавальніцкі цэнтр, «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту».

3-е месца — Сяргей Ляпін, «Флагшток», «Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала — им оказался чиновник из Гомельского облисполкома».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
08.09.2023
ну. вы заўжды па-за канкурэнцыяй - я б сказала, але
слова не даюць)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031