Знайсці
07.09.2023 / 20:235РусŁacБел

Ціханоўская абмеркавала праблемы беларусаў у МУС Літвы

Сёння Святлана Ціханоўская, як паведамляе яе прэс-служба, правяла сустрэчу з віцэ-міністрам унутраных спраў Літвы Арнольдасам Абрамавічусам. Падчас яе яна абмеркавала з адказным чыноўнікам як праблемы, ужо традыцыйныя для беларусаў у Літве, так і новыя, што ўзніклі ў сувязі з нядаўна падпісаным Лукашэнкам указам, згодна з якім беларусам немагчыма будзе памяняць пашпарты без прыезду ў Беларусь.

Святлана Ціханоўская яшчэ раз адзначыла, што не варта ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і расіянамі, бо гэта ўдарыць у першую чаргу па дэмакратычна настроеных беларусаў і дапаможа пуцінскай і лукашэнкаўскай прапагандзе.

У сваю чаргу, Арнольдас Абрамавічус запэўніў, што Літва працягне прымаць дакументы на выдачу ДНЖ беларусам нават з пратэрмінаванымі пашпартамі, і разглядацца ўсе выпадкі будуць індывідуальна. Дзеці ж, якія нарадзіліся ў Літве, змогуць атрымліваць пашпарты іншаземцаў.

У наступным месяцы, магчыма, адбудзецца працоўная сустрэча паміж прадстаўнікамі Офіса Ціханоўскай і МУС Літвы, на парадку дня якой будзе абмеркаванне новых наступстваў закона Лукашэнкі і пакрокавага іх вырашэння.

Гаварылі і пра пашпарт новай Беларусі. Ціханоўская папрасіла падтрымаць праект на ўсіх магчымых этапах.

Таксама яна звярнула ўвагу на неабходнасць выдачы віз тым, хто знаходзіцца ў Беларусі, і прапанавала разгледзець магчымасць прадоўжыць тэрміны выдачы гуманітарных дазволаў на жыхарства да 3 гадоў і працягнуць тэрмін дзеяння пашпарта іншаземца для тых, хто не можа атрымаць пашпарт сваёй краіны. Гэтае пытанне можа быць абмеркавана на восеньскай сесіі ў Сейме.

Чытайце таксама:

Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Ціханоўскай

«Трэба паглядзець, якія будуць практычныя наступствы». З'явілася рэакцыя Еўрасаюза адносна беларускіх праблем з пашпартамі

Каманда Ціханоўскай у «пастаянным кантакце» з урадамі краін, дзе жывуць беларусы — Рыхтэр

Вячорка раскрыў верагодныя тэрміны пачатку выдачы альтэрнатыўных беларускіх пашпартоў і назваў колькасць краін, ужо гатовых іх прызнаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
6
Паўстанец/адказаць/
07.09.2023
Праўдаруб, як бы там не было, Ціханоўская адна зь нямногіх хто хоць нешта робіць. Магчыма вынікі яе працы не такія, якія б нам усім падабаліся, але яна працуе, робіць. Ціханоўская цяпер самы пазнавальны й аўтарытэтны беларускі апазыцыйны палітык у сьвеце. І калі хто зможа размаўляць з Захадам на конт падтрымкі беларусаў, дык толькі яна.
0
рэальная Беларусь/адказаць/
07.09.2023
[Рэд. выдалена]
08.09.2023
Паўстанец, глядзець на поспехі трэба па выніках. Вынікаў няма. Доступ да замежных палітыкаў ёсць, а беларусаў ціснуць з усіх бакоў. Згачыць патрэбныя пытанні не падымаюцца. Не бачна заклікаў далучацца да створаных беларускіх вайсковых фарміраванняў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031