Знайсці
07.09.2023 / 17:5120РусŁacБел

«Слалі нам толькі пагрозы і спрабавалі ўзламаць». Дыкпік у канале Гайдукевіча з'явіўся пасля кантакту з Азаронкам

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч пракаментаваў выданню «Люстэрка» дыкпік, які з'явіўся ў ягоным афіцыйным тэлеграм-канале днём 7 верасня. Здымак хутка выдалілі, але падпісчыкі паспелі яго ўбачыць. Палітык патлумачыў усё ўзломам, абвінаваціў нядобразычліўцаў, а таксама звярнуўся да тых, хто абмяркоўвае сітуацыю.

Фота ілюстрацыйнае

У адказ на пытанні «Люстэрка» Гайдукевіч даслаў галасавое паведамленне на паўтары хвіліны. У ім ён заявіў, што ўзлом яго тэлеграм-канала адбыўся пасля выхаду інтэрв'ю ў стрыме з прапагандыстам Рыгорам Азаронкам.

У выпуску за 6 верасня яны абмяркоўвалі ў тым ліку забарону на выдачу пашпартоў беларусаў за мяжой. У размове Гайдукевіч патлумачыў увядзенне забароны на выдачу пашпартоў за мяжой «выратаваннем людзей ад рабства».

«Слалі нам толькі пагрозы і спрабавалі ўзламаць усе нашы інтэрнэт-рэсурсы: пяць тэлеграм-каналаў, VK, Facebook — усе спрабавалі ўзламаць. І ламалі!

Нашы праграмісты спраўляліся. Рассылалі банкаўскія карткі, мянялі фатаграфіі. Таму ўсё гэта правакацыя, падман, хлусня. Спроба нейкім чынам нас закрануць», — патлумачыў Гайдукевіч, не ўдакладніўшы, хто здзяйсняў гэтыя дзеянні і каму гэта магло быць выгадна.

Дэпутат адзначыў, што ў нядобразычліўцаў «не атрымалася яго закрануць».

Што да праведзенага «Нашай Нівай» параўнання здымка з раней апублікаванымі фота Гайдукевіча і «падабенства ў форме ногцевых пласцін і наяўнасці радзімкі на левай руцэ», то лідар ЛДПБ адказаў і на гэта.

«Тыя, хто там сядзіць, разглядае рукі, яшчэ нешта, палавыя органы, — справай займіцеся. Справай зай-мі-цеся! Не трэба мужчынскія палавыя органы разглядаць — трэба займацца справай. Усё гэта хлусня, падман.

Ніколі-ніколі гэта праўдай быць бы не магло. Таму ўсё што заўгодна яны там робяць, спрабуюць выявіць. Мы ўсе нашы акаўнты ўжо даўно (вось цяпер ужо) узялі пад кантроль, але гэта працягвалася ўсю ноч і ўвесь дзень.

Таму дзесьці [мне] гэта імпануе, што вы сядзіце ўсе і ўжо паўдня абмяркоўваеце палавыя органы, як вы думаеце, мае — але яны не мае. А займаецеся вы не тым. Справай трэба займацца!» — паўтарыў Гайдукевіч.

Таксама ён дадаў, што ягоная партыя ЛДПБ «ніколі нічога незаконнага не публікавала». І паабяцаў, што звернецца ў міліцыю.

«Разбярэмся, хто ўзломваў, хто адкуль фатаграфіі якія браў, куды размяшчаў і што рабіў. Гэта 100% мы даведаемся», — заявіў ён.

Чытайце таксама:

«Калі ўбачыла той самы …» Інтэрнэт горача ацаніў дыкпік з канала Гайдукевіча

«Сябры, нас спрабуюць узламаць». У канале Алега Гайдукевіча апублікавалі дыкпік. Падобна, з дэпутацкай рукой

Гайдукевіч расказаў пра свой развод з жонкай, праблемы са здароўем і галоўны канфлікт з бацькамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
105
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
07.09.2023
Vyczvarency....
0
Ужас к чему мы пришли/адказаць/
07.09.2023
Использовал Григория.
0
Анна/адказаць/
08.09.2023
Кому ты нужен, лжец.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера