Знайсці
07.09.2023 / 15:57ŁacБел

Пад Мінскам зацвілі яблыні ФОТАФАКТ

Пад Мінскам у лесе каля Цнянскага вадасховішча зацвілі яблыні. Фотапацверджанне выданне «Люстэрка» знайшло ў сацсетках.

Яблыневы цвет, як сцвярджаецца, быў зняты сёння, 7 верасня.

Як відаць на фота, яблыні, якія зацвілі не па сезоне, прыцягваюць не толькі людзей, але і насякомых.

Такія нечаканыя паводзіны раслін могуць быць звязаныя з рэзкім перападам паміж засушлівым, а затым вільготным цёплым надвор'ем, перападам тэмператур у бок паніжэння, а потым устойліва цёплым надвор'ем, моцным пашкоджаннем насякомымі, жывёламі або механічнымі надломамі.

Эксперты гавораць, што гэта не вельмі добра, бо расліны ўжо цяпер будуць траціць сілы, патрэбныя для таго, каб цвісці вясной. 

Чытайце таксама:

У Вілейскім раёне зацвіў бэз

На Нямізе зацвіў каштан. Гэта як магчыма наогул?

У Барысаве на клумбе высадзілі атрутны дурнап'ян ФОТАФАКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930