Знайсці
04.09.2023 / 20:042РусŁacБел

Памёр былы вакаліст Smash Mouth Стыў Харвэл

Былы лідар амерыканскага рок-гурта Smash Mouth Стыў Харвэл памёр ва ўзросце 56 гадоў, паведамляе The New York Times. Па словах менеджара групы Роберта Хейса, музыка памёр 4 верасня ў сваім доме ў штаце Айдаха. 

Стыў Харвэл. Фота: Amy Harris / Invision/AP

Харвэл быў адным з заснавальнікаў Smash Mouth. За сваю кар'еру гурт выпусціў сем студыйных альбомаў. Найбольшую папулярнасць яму прынесла пласцінка Astro Lounge 1999 года з хітом All Star. Гэтая кампазіцыя гучала ў саўндтрэку мультфільма «Шрэк».

Сярод іншых хітоў гурта — Walking in The Sun, а таксама кавер-версіі Can't Get Enough Of You Baby, Why Can't We Be Friends і I'm Believer.

Харвэл пакінуў Smash Mouth у 2021 годзе па стане здароўя. Гурт працягвае выступаць з новым вакалістам Закам Гудам.

Сёння мы пісалі, што ў 56-гадовага артыста апошняя стадыя хваробы, звязаная з пячоначнай недастатковасцю. Праз захворванне Харвэлу заставалася жыць «тыдзень або каля таго».

Чытайце таксама:

Памёр музыка Джымі Бафет

Беларуская актрыса з серыяла «Каменская» памерла ў Канах

Памёр бізнэсовец Махамед Аль-Фаед. Ягоны сын разбіўся ў аўтакатастрофе разам з прынцэсай Дыянай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.09.2023
Roznyja *tatu* da dabra ni davodzjac./Spaczuvaiu.
0
иди от ?/адказаць/
04.09.2023
прычым тут тату?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829