Знайсці
02.09.2023 / 10:068РусŁacБел

У Гарадку да Дня беларускага пісьменства паставілі «помнік «Букварю»

Анансавалася, што гэта будзе «арыгінальны арт-аб'ект у выглядзе літар беларускага алфавіта — з «Ў» і «І» — так пісала віцебская дзяржаўная газета «Витьбичи». Аднак з бетонных літар складаецца рускае слова «Букварь».

У Гарадку (Віцебская вобласць) 2-3 верасня адзначаецца XXX Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай падзеі ў Вераніцынскім скверы ўсталявалі скульптурную кампазіцыю з літар кірылічнага алфавіту.

Для тых, хто сам не зможа скласці слова з набору бетонных літар, на пастаменце прымацавалі шыльдачку: «БУКВАРЬ». Посвещается XXX Дню белорусской письменности». У надпісе памылка: паводле граматыкі рускай мовы, трэба пісаць «посвящается».

Скрыншот відэа АНТ

Мяркуючы па ранішнім рэпартажы АНТ, памылку заўважылі і выправілі, піша «Люстэрка».

«Помнік «Букварю» — гэта аўтарская праца Ігара Сілкі, студэнта Беларускай акадэміі мастацтваў.

Да слова, на ўваходзе ў Вераніцынскі сквер, названы так у памяць пра земляка Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычнай паэмы «Тарас на Парнасе», таксама з'явілася новая скульптурная кампазіцыя да Дня беларускага пісьменства. Яна зроблена з жалезнай бляхі і ўяўляе сабой стос кніг, які «расце» з камля дрэва.

Дапаўняе кампазіцыю шыльда ў выглядзе папяровага світка з «нержавейкі», на якім напісана назва сквера. «Аўтарамі з'яўляюцца Юрый Татарыновіч, Аляксандр Зелянкоўскі і Гарадоцкі раённы выканаўчы камітэт», — паведамляе газета «Гарадоцкі веснік».

Фота: garadvest.by

Юрый Татарыновіч — дырэктар глыбоцкага прадпрыемства «В ажуре», якое непасрэдна і вырабіла кампазіцыю пад назвай «Дрэва беларускага пісьменства». Сёлета ў сакавіку суд Глыбоцкага раёна аштрафаваў прадпрымальніка на 2 590 рублёў (70 базавых велічынь) за так званае «несанкцыянаванае пікетаванне ў інтэрнэце»: Татарыновіч быў пакараны за тое, што на сваю аватарку ў фэйсбуку наклаў малюнкі ўкраінскага сцяга і гістарычнага беларускага герба «Пагоня». Свае віны асуджаны не прызнаў.

Чытайце таксама:

У Гарадку ўлады вызначыліся з назваю сквера, які з'явіцца да Дня беларускага пісьменства 

Работнікі культуры і адукацыі Гарадоччыны размалявалі прыпынкі да Дня беларускага пісьменства. І ўзяліся за дамы

У Гарадку абмяркоўваюць назву сквера, дзе стаіць скульптура героя паэмы «Тарас на Парнасе». Прапановы — па-беларуску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
33
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
Старобілорус/адказаць/
03.09.2023
>> Аднак з бетонных літар складаецца рускае слова «Букварь». Слово "букварь" і россейское і білоруское (двухэрные дыялекты). А сам тэкст россейскій.
03.09.2023
Для гэтых пачвар: лемантар - буквар, нагавіцы - брукі, дыван - дыван, брама - вароты, ...., і усё гэта 60% от паслухмяных  акадэмікаў. :(
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.09.2023
Странно, что без "ер"("ъ") на конце!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930