Знайсці
31.08.2023 / 08:262РусŁacБел

Ігара Стралкова-Гіркіна вазілі з СІЗА ў суд у адным аўтазаку з украінцамі

Яго жонка б'е трывогу.

Ігар Стралкоў-Гіркін. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Ігара Стралкова-Гіркіна вазілі з СІЗА ў суд у адным аўтазаку з украінцамі, якіх у Расіі збіраюцца судзіць за «ваенныя злачынствы» ў Марыупалі. Пра гэта са спасылкай на адваката расказала жонка Стралкова Міраслава Рагінская, паведамілі расійскія медыя.

«Лічу, што такога кшталту практыка ўяўляе патэнцыйную пагрозу майму мужу. Расцэньваю гэта як злачынную халатнасць кіраўнікоў канвойнай службы», — заявіла яна.

29 жніўня ў Масгарсудзе адбылося пасяджэнне па скарзе абароны на арышт былога афіцэра ФСБ і «міністра абароны ДНР». Суд скаргу адхіліў.

Чытайце таксама:

Гіркін-Стралкоў з турмы назваў імавернасць датычнасці Пуціна да забойства Прыгожына «мізэрнай»

«Ён сварыўся на людаедаў за іх недастатковы апетыт». Навальны назваў Стралкова палітвязнем

Стралкова (Гіркіна) адправілі ў СІЗА

Ігара Гіркіна арыштавалі да 18 верасня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
31.08.2023
Патэнцыйнай? На тое і надзея!
0
Федзя/адказаць/
31.08.2023
Его нужно в одну камеру с ними.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031