Знайсці
31.08.2023 / 07:562РусŁacБел

«Белавію» прымусова адключаюць ад заходніх сістэм браніравання

У сераду авіякампанія паведаміла аб пераходзе на расійскую сістэму браніравання авіябілетаў «Леанарда».

Самалёт «Белавіі». Фота: «Наша Ніва»

Авіякампанію «Белавія» прымусова адключаюць ад заходніх сэрвісаў браніравання, паведаміла РІА «Новості» крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

У «Растэху» РІА «Новості» ўдакладнілі, што пераход адбудзецца 4-5 верасня.

«Беларускую авіякампанію прымусова адключаюць ад заходніх сэрвісаў, як гэта было ў свой час з расійскімі перавозчыкамі», — распавяла крыніца.

Сістэма «Леанарда» ўжо працуе ў больш чым 50 расійскіх авіякампаніях з аб'ёмам перавозак звыш 40 мільёнаў пасажыраў за год. Праграмнае забеспячэнне распрацавана «Растэхам» і кампаніяй «Сірэна-Трэвэл». Сістэма павінна абараніць персанальныя звесткі пасажыраў і замяніць замежныя сэрвісы браніравання, далейшае выкарыстанне якіх нясе рызыку для галіны пасажырскіх перавозак.

Чытайце таксама:

«Белавія» папярэдзіла аб часовым спыненні продажу квіткоў

«Белавія» зноў абвясціла зніжку на квіткі

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

У кастрычніку аднаўляюцца чартары ў Катар

«Белавія» прыпыняе аказанне шэрага паслуг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Ясна/адказаць/
31.08.2023
Чарговы загон Беларусі ў Расею.
0
Только /адказаць/
31.08.2023
Почему? Все из-за Протасовича? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера