Знайсці
30.08.2023 / 10:221РусŁacБел

У Клімавіцкім раёне ў рацэ патанула дзевяцігадовая дзяўчынка

Трагедыя здарылася ўчора, паведамляе Следчы камітэт.

Скрыншот відэа СК

Учора ўвечары ў міліцыю звярнуліся бацькі 9-гадовай дзяўчынкі і распавялі, што іх дачка пайшла гуляць і не вярнулася дадому. На пошукі школьніцы былі кінутыя ўсе сілы ратавальнікаў і міліцыі Клімавіцкага раёна.

На жаль, праз пару гадзін яе цела было знойдзена ў рацэ Слабажанцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка пайшла купацца са сваімі сёстрамі ўпотай ад дарослых, бо бацькі забаранялі ісці на рэчку адным.

Дзеці гулялі ў вадзе, але з-за таго, што загінулая не ўмела плаваць, яна пайшла на дно. Напалоханыя дзяўчаткі вярнуліся дадому і нічога не распавялі дарослым.

На месцы здарэння ўсю ноч працавала следча-аператыўная група.

Месца, дзе патанула школьніца, не прызначана для купання.

Чытайце таксама:

15-гадовы падлетак патануў у Святым возеры ў Магілёве

«Не ўмеў добра плаваць, але паплыў насустрач сябру». У Смаргонскім раёне патануў 25-гадовы хлопец

У Магілёўскім раёне патануў дзевяцігадовы хлопчык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ганьба канешне/адказаць/
30.08.2023
"Напалоханыя дзяўчаткі вярнуліся дадому і нічога не распавялі дарослым." Ужо з дзяцiнства растуць такiмi, маўклiвымi iстотамi. Божухна якое калiчнае грамадства i будучыня ў яго.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829