Знайсці
28.08.2023 / 20:2221РусŁacБел

Навукоўцы назвалі самы шчаслівы ўзрост

У выніку маштабнага даследавання атрымалася вызначыць, які ўзрост большасць людзей лічаць самым шчаслівым.

У 60 гадоў людзі адчуваюць сябе такімі ж шчаслівымі, як і ў маладосці. Фота: Getty Images

Шмат хто лічыць, што для чалавека самыя шчаслівыя гады — гэта гады яго маладосці. Напрыклад, нядаўняе даследаванне псіхолагаў з Франкфурцкага ўніверсітэта імя Гётэ паказала, што людзі лічаць найбольш шчаслівым узрост, калі ім было каля 20-ці гадоў. А вось вынікі даследавання, праведзенага Гарвардскім універсітэтам, паказалі, што найбольш шчаслівымі адчуваюць сябе людзі ва ўзросце 60 гадоў і больш.

Гэтыя супрацьлеглыя погляды абʼядноўваюць вынікі колькаснай ацэнкі даных аб дабрабыце соцень тысяч людзей у 132 краінах, якую зрабіў эканаміст Дэвід Бланчфлауэр (David Blanchflower) з Дортмундскага каледжа.

Ён сцвярджае, што крывая шчасця мае U-падобную форму.

Такім чынам, большасць людзей, незалежна ад узроўню адукацыі, сямейнага статусу ці наяўнасці працы, адчуваюць сябе шчаслівымі ў маладосці, затым ідзе зніжэнне ўзроўню шчасця, якое дасягае свайго мінімуму ва ўзросце каля 40 гадоў, які яшчэ называюць «крызісам сярэдняга веку».

Менавіта ў гэты час жыццё поўнае клопатаў і разнастайных абавязкаў, калі чалавек найбольш адчувае стрэс, у яго пачынаюцца праблемы са здароўем, да іх далучаюцца праблемы ў адносінах, на працы, з дзецьмі, задачы пабудовы ці набыцця жылля і іншыя.

Пазней задаволенасць жыццём узрастае. З выхадам на пенсію чалавек яшчэ знаходзіцца ў дастаткова добрай форме, каб атрымаць асалоду ад жыцця, нанова «знайсці сябе» і адчуць нешта новае. У гэтым узросце людзям не трэба шмат для шчасця. У выніку 60-гадовыя адчуваюць сябе такімі ж шчаслівымі, як і 20-гадовыя.

Навукоўцы тлумачаць, што ў пажылым веку змяняецца разуменне шчасця, чалавек пераасэнсоўвае жыццё, перастае жадаць «дасягнуць недасягальнага», прымае той факт, што не можа быць ідэальна здаровым. Менавіта ў гэтым узросце мозг аддае прыярытэт пазітыўным аспектам ці сітуацыям, якія прыносяць шчасце, а не канцэнтруецца на негатыўных.

Акрамя таго, як паказалі вынікі іншага даследавання, на большую задаволенасць жыццём у сталым узросце ўплывае аксітацын — гармон, які зніжае стрэс і трывогу і ўплывае на станоўчыя сацыяльныя паводзіны. Яго выдзяленне з узростам павялічваецца. Гэтым навукоўцы таксама тлумачаць той факт, што пажылыя людзі больш часу трацяць на валанцёрства і ахвяруюць большую частку сваіх даходаў на дабрачыннасць.

Праўда, як адзначаюць даследчыкі, апошнія гады жыцця перад смерцю задаволенасць жыццём зніжаецца.

Аднак спецыялісты сцвярджаюць, што шчаслівым можна адчуваць сябе незалежна ад узросту. Узгадаем вядомы афарызм Казьмы Пруткова: «Хочаш быць шчаслівым — будзь ім!».

Чытайце яшчэ:

Ігар Луцкі расказаў моладзі, у чым шчасце Беларусі

Людзі, якія рэгулярна вітаюцца з суседзямі, маюць вышэйшы паказчык дабрабыту 

Ці можа звычайная разынка перазагрузіць ваша сэксуальнае жыццё? 

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
гоблен/адказаць/
30.08.2023
Рыдаю) да вы не просто врунишка, но и понтарь.)) Хорошо, вот вам электронка, детали там и обсудим: [email protected].
0
гоблен/адказаць/
30.08.2023
Мал клоп, да вонюч))
0
Mafkees /адказаць/
30.08.2023
гоблен, Зачем мне какая-то ссылка,чтоб что-то "обсудить"?...Клоун.Обсуждать то как раз и нечего, все понятно что ты п.....бол и трепло. То что ты нищеброд не видел как живут нормальные люди и что для тебя мною вышеперечисленное фантастика,то мне не жаль тебя,пролетария. Тявкать из конуры и кусать за штанину-все что ты можешь.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера