Знайсці
28.08.2023 / 10:5913РусŁacБел

Чэрачань: Без Лукашэнкі мы можам быць уцягнутыя ў сур'ёзныя разборкі

Экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года, лідар ліквідаванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Сяргей Чэрачань лічыць, што цяпер у краіне складаная сітуацыя.

Сяргей Чэрачань. Лета 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«Ля нашых межаў ідзе вайна. Беларусь адчувае вельмі моцны ціск з боку калектыўнага Захаду. Ёсць сур'ёзная асцярога, што без Лукашэнкі ў гэты момант мы акажамся ўцягнутымі ў сур'ёзныя разборкі, і сітуацыю не атрымаецца ўтрымаць нават на тым узроўні напружання, якое існуе цяпер», — цытуе яго «Народная Воля».

Сяргей Чэрачань мяркуе, што людзі сёння не гатовыя рызыкаваць (выходзіць на пратэсты). Але нармальная палітыка і эканоміка адназначна патрэбныя.

«У парламенце патрэбная альтэрнатыва, нават у адзінкавым экзэмпляры. Але перадумовы, што ўлада гатовая да гэтага, адсутнічаюць», — кажа бізнэсовец-палітык.

Ён таксама не бачыць рызыкі ваеннай пагрозы для Беларусі з боку Польшчы, краін Балтыі.

«Пасля сітуацыі ва Украіне я ўжо не магу адназначна адказаць на гэтае пытанне, але, на мой погляд, рызыка адсутнічае як з боку краін Балтыі, Польшчы, так і з боку Беларусі. Усе працэсы выключна палітычныя і не маюць дачынення да рэальнай ваеннай пагрозы», — мяркуе ён.

Сяргей Чэрачань таксама не верыць у поўнае закрыццё межаў.

«Поўнага закрыцця межаў не будзе. Але сумна тое, што такім чынам улады нашых суседніх краін у першую чаргу адасабляюцца ад звычайных беларусаў. Абмежаваць перасоўванне для ўсіх — залішне паказальная мера», — падсумаваў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Чытайце таксама:

Сяргей Чэрачань заявіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года

На сайце Мінюста выдалілі са спіса партыю БСДГ

«Спачатку паставілі тварам да сцяны, потым дазволілі прысесці». Сяргей Чэрачань расказаў, як праходзіў ператрус у офісе прафсаюза РЭП

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.08.2023
лидер несуществующей партии , это как седло без лошади, можно хоть куда пристроить.Партия хоть мандат выдала ? или , пошёл против линии партии?
2
Ерома/адказаць/
28.08.2023
Полнасцю сагласны толька счытаю што гаразда апасней грандзіозны бульбасрач унутры і тада прашчай радная сіняокая
28.08.2023
Обычная консерва.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера